Адпаведнае рашэнне сёння прыняў Лукашэнка.

Раней кіраўніком Гродзенскай вобласці быў экс-міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік, які прызначаны віцэ-прэм'ерам. Караеў, які з восені 2020 года быў упаўнаважаным Лукашэнкі па вобласці, гэтыя два тыдні выконваў абавязкі губернатара.
Караеў быў міністрам унутраных спраў з чэрвеня 2019 па кастрычнік 2020 года.
Міністрам энергетыкі прызначаны Дзяніс Мароз, а ўжо былы міністр энергетыкі Аляксей Кушнарэнка прызначаны губернатарам Мінскай вобласці, два тыдні таму кіраўнік Міншчыны Аляксандр Турчын узначаліў урад.
Каментары