Грамадства

«Спыніце масавыя рэпрэсіі». Алексіевіч, Арлоў, Вольскі, Далідовіч, Марціновіч, Някляеў і іншыя пісьменнікі падпісалі адкрыты ліст

140 беларускіх пісьменнікаў выступілі з адкрытым лістом, які апублікаваны на сайце Саюза беларускіх пісьменнікаў.

— Мы, беларускія літаратары, выказваем сур’ёзную занепакоенасць тым, што цягам апошніх 100 дзён у нашай краіне назіраецца пастаянная эскалацыя гвалтоўных дзеянняў з боку сілавых структур і адміністрацыйных прызначэнцаў да грамадзян, якія выходзяць на мірныя акцыі пратэсту і салідарнасці.

Такіх маштабаў масавых рэпрэсій не зведвала больш за сорак гадоў ні адна з дзяржаваў Еўропы. (…). На вінаватых у забойствах і скалечваннях людзей не заводзяцца крымінальныя справы. Дапускаецца збіццё звязаных затрыманых, што забараняецца сусветнай юрыдычнай практыкай нават у адносінах да ваеннапалонных. З вуснаў кіраўніцтва краіны гучаць наўпроставыя ўказанні адлічваць студэнтаў з навучальных устаноў і звальняць з працы ўсіх супрацоўнікаў, якія не згодныя з дзяржаўнай палітыкай, што з’яўляецца непасрэдным парушэннем дзейнай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Ліст падпісалі больш за 140 пісьменнікаў. Сярод іх Святлана Алексіевіч, Уладзімір Арлоў, Вольга Бабкова, Лявон Баршчэўскі, Таццяна Барысік, Лявон Вольскі, Генрых Далідовіч, Андрэй Жвалеўскі, Максім Клімковіч, Алесь Краўцэвіч, Віктар Марціновіч, Уладзімір Някляеў, Пётра Садоўскі, Ганна Севярынец, Аксана Спрынчан, Андрэй Хадановіч, Аляксандр Фядута, Кастусь Цвірка, Саша Філіпенка ды інш.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Шакуціна забралі гаротны даўгабуд «Шантэр Хіл» каля Драздоў

У Шакуціна забралі гаротны даўгабуд «Шантэр Хіл» каля Драздоў

Усе навіны →
Усе навіны

«Байсол» эвакуяваў Вольгу Бондараву96

Мінінфарм унёс у спіс забароненай літаратуры кнігу, якая ўвайшла ў топ-100 найлепшых твораў XXI стагоддзя10

Учора ў Заслаўі здарыўся моцны пажар

«Гэтая праца стамляе мяне». Маск намякае на выхад з адміністрацыі Трампа9

Анкалітычная вірусная тэрапія — танны і эфектыўны спосаб лячэння раку1

Камеры на дарогах усё ж пачалі лавіць аўто без тэхагляду? Беларус паказаў, як атрымаў штраф4

Пошук амерыканскага салдата ў Літве ішоў усю ноч

Трамп спадзяецца, што Пуцін пагодзіцца на пагадненне аб спыненні вайны1

У Магілёве выпусцілі карамельны сыр3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Шакуціна забралі гаротны даўгабуд «Шантэр Хіл» каля Драздоў

У Шакуціна забралі гаротны даўгабуд «Шантэр Хіл» каля Драздоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць