Навука і тэхналогіі11

Гэта карпарацыя стала самай дарагой кампаніяй свету, яна каштуе больш за $3,3 трыльёна. Гэтаму дапамагла стаўка на штучны інтэлект

Цяпер кампанія каштуе даражэй, чым Microsoft, якая да ўчорашняга вечара ўзначальвала сусветны рэйтынг самых дарагіх кампаній планеты.

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг зрабіў стаўку на штучны інтэлект задоўга да таго, як гэтая тэхналогія стала папулярнай. AP Photo/Chiang Ying-ying

Кошт акцый амерыканскага вытворцы чыпаў Nvidia падняўся да гістарычнага максімуму і яна стала самай дарагой кампаніяй у свеце. Поспех фірмы ў першую чаргу звязаны з яе рашэннем зрабіць стаўку на сектар штучнага інтэлекту. Да канца таргоў у аўторак акцыі Nvidia каштавалі амаль 136 даляраў — у сто разоў больш, чым восем гадоў таму, піша Бі-бі-сі.

Цяпер кампанія каштуе даражэй, чым Microsoft, якая да ўчорашняга вечара ўзначальвала сусветны рэйтынг самых дарагіх кампаній планеты. У пачатку чэрвеня Nvidia абагнала па гэтым паказчыку Apple, адціснуўшы яе на трэцяе месца.

Цяпер рынак ацэньвае Nvidia у 3,34 трлн даляраў, толькі з лютага гэтага года кошт кампаніі вырасла больш чым у паўтара раза.

Акрамя графічных карт для персанальных камп'ютараў, Nvidia вырабляе камп'ютарныя чыпы, неабходныя для распрацоўкі і навучання штучнага інтэлекту, і попыт на яе прадукцыю імкліва расце — а разам з ім растуць продажы і прыбытак.

У маі кампанія таксама абвясціла, што правядзе драбненне акцый — прасцей кажучы, у дзесяць разоў павялічыць іх колькасць, адпаведна скараціўшы кошт.

У канцы мая акцыі Nvidia таргаваліся па 1200 даляраў — даволі буйная сума для дробных інвестараў. Па цяперашняй цане купіць акцыі кампаніі можа практычна любы жадаючы.

Многія інвестары лічаць, што даходы Nvidia могуць вырасці яшчэ больш, што прывяло да рэзкага росту цаны акцый, хоць ёсць і скептыкі, якія сумняваюцца ў тым, што ацэнка кампаніі рынкам адлюстроўвае яе сапраўдны кошт.

Аднак канкурэнцыя сярод распрацоўшчыкаў штучнага інтэлекту вельмі суровая, і ў ёй удзельнічаюць усе суперцяжкавагавікі тэхналагічнага рынку — Microsoft, Alphabet (матчына кампанія Google), Meta, Amazon і Apple.

Nvidia, якая вырабляе пераважную большасць чыпаў для гэтага рынку, аказалася ў сітуацыі, калі попыт на яе тавар прыкметна апярэджвае прапанову.

Сузаснавальнік кампаніі ў 1993 годзе Крыс Малахоўскі. Фота: Nvidia

Таму інвестары і лічаць, што кампанія працягне расці ў цане. У апошнія гады паказчыкі продажаў і прыбытку Nvidia пераўзышлі чаканні многіх аналітыкаў.

У маі, пасля публікацыі апошніх фінансавых вынікаў, тэхналагічны аналітык кампаніі Quilter Cheviot Бэн Барынджэр заявіў, што Nvidia «чарговы раз узяла вельмі высокі бар'ер».

«Попыт [на акцыі] таксама не дэманструе прыкмет астуджэння», — дадаў ён.

Праўда, ёсць і іншыя ацэнкі: напрыклад, у лютым крэдытны аналітык Barclays Сандып Гупта заявіў, што кампаніі будзе цяжка ўтрымаць гэтак вялікую долю рынку чыпаў, улічваючы як расце колькасць канкурэнтаў.

Гупта таксама адзначыў, што пакуль не назірае відавочных механізмаў манетызацыі праграмнага забеспячэння штучнага інтэлекту — прасцей кажучы, незразумела, як менавіта кліенты Nvidia зробяць з яго грошы.

Nvidia гэтыя сумневы не спыняюць. У сакавіку кампанія прадставіла новае пакаленне мікрачыпаў Blackwell, прызначаных у першую чаргу для распрацовак у сферы штучнага інтэлекту.

Apple, Microsoft і Amazon таксама распрацоўваюць чыпы з падтрымкай ШІ, аднак прадукты асноўных канкурэнтаў Nvidia пакуль не могуць параўнацца па магутнасці і эфектыўнасці нават з чыпам H100, выпушчаным у 2022 годзе.

Зараз чыпы H100 ляжаць у аснове большасці існуючых дадаткаў для штучнага інтэлекту. Папулярны чат-бот ChatGPT навучаўся з дапамогай 10 тысяч графічных працэсараў Nvidia, устаноўленых у суперкамп'ютары Microsoft.

Каментары1

  • Шыз
    19.06.2024
    Невялікае ўдакладненне. Стаўку ён зрабіў не на ШІ, а на хайп вакол яго. Бо забаўка гэтая не бясплатная і нават не танная. Пакуль вы гуляецеся з ГПТ-чатам, атрымліваючы ноль карысці ў выніку, Хуанг займаецца звычайным класічным бізнэсам: вырабляе і прадае чыпы.

Цяпер чытаюць

У Шакуціна забралі гаротны даўгабуд «Шантэр Хіл» каля Драздоў

У Шакуціна забралі гаротны даўгабуд «Шантэр Хіл» каля Драздоў

Усе навіны →
Усе навіны

«Байсол» эвакуяваў Вольгу Бондараву96

Мінінфарм унёс у спіс забароненай літаратуры кнігу, якая ўвайшла ў топ-100 найлепшых твораў XXI стагоддзя10

Учора ў Заслаўі здарыўся моцны пажар

«Гэтая праца стамляе мяне». Маск намякае на выхад з адміністрацыі Трампа9

Анкалітычная вірусная тэрапія — танны і эфектыўны спосаб лячэння раку1

Скарына перад навучаннем у Італіі адвучыўся ў Іспаніі, пасябраваў з Калумбам і нават наведаў Новы свет20

Камеры на дарогах усё ж пачалі лавіць аўто без тэхагляду? Беларус паказаў, як атрымаў штраф4

Пошук амерыканскага салдата ў Літве ішоў усю ноч

Трамп спадзяецца, што Пуцін пагодзіцца на пагадненне аб спыненні вайны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Шакуціна забралі гаротны даўгабуд «Шантэр Хіл» каля Драздоў

У Шакуціна забралі гаротны даўгабуд «Шантэр Хіл» каля Драздоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць