Ежа44

Турцыя запатрабавала абмежаваць у Еўропе дзёнер-кебабы

Міжнародная федэрацыя дзёнераў (UDOFED) у Турцыі падала афіцыйную заяўку на прызнанне дзёнер-кебаба ў Еўрапейскім Саюзе (ЕС) у якасці «традыцыйнага прадукту». Гэта прадугледжвае наданне дзёнер-кебабу ахоўнага статусу, аналагічнага таму, якім валодаюць італьянская мацарэла, неапалітанская піца і французскае шампанскае, піша Telegraf.news.

Фота: Pexels.com

Як патлумачыла выданне Business Insider, турэцкія дзёнеры прэтэндуюць не столькі на саму страву, колькі на спосаб гатавання мяса для яе.

Калі патрабаванне турэцкіх дзёнераў будзе задаволена, то гатаваць мяса для дзёнер-кебабаў рэстараны і кавярні абавязаныя будуць па строга ўстаноўленым стандартам ЕС, а менавіта: дзёнер можа гатавацца толькі з ялавічыны і бараніны, нарэзанай гарызантальна таўшчынёй 3-5 мм, курыны дзёнер павінен наразацца лустачкамі таўшчынёй 1-2 см.

Усё, што не адпавядае гэтым стандартам (напрыклад, вегетарыянскія дзёнеры), называць дзёнер-кебабам будзе нельга — рэстаранам або прыйдзецца адмовіцца ад гэтай стравы, або памяняць яе назву, што спачатку дакладна збянтэжыць пакупнікоў.

«Мы хочам пераканацца, што сапраўдная сутнасць дзёнер-кебаба захаваная. Гаворка ідзе пра тое, каб аддаць даніну павагі нашым кулінарным традыцыям і шчыра падзяліцца імі са светам», — растлумачыў сутнасць патрабаванняў прадстаўнік Міжнароднай федэрацыі дзёнераў.

Зрэшты, як адзначыў Business Insider, у той жа Германіі, дзе кебаб лічыцца сапраўдным каралём фаст-фуда, асацыяцыя гатэляў і рэстаранаў DEHOGA выказала скептыцызм з нагоды патрабаванняў UDOFED.

Нямецкія вытворцы кебаба сцвярджаюць, што іх страва ператварылася ў асобную кулінарную спадчыну. На думку асацыяцыі, такія правілы могуць унесці двухсэнсоўнасць у тым ліку для кліентаў.

Каментары4

  • Acab
    23.07.2024
    Якіх толькі сярэднявечных гільдыяў няма ў сучасным сьвеце: саюз пісьменьнікаў і мастакоў бсср (з Чаргінцом і Алесем Пушкіным), фонд спартовай салідарнасьці, ізба лекарска, і вось хата кэбабска спрабуе турцкія дранікі манапалізаваць, ўсунуць законам канкурэнцыю
  • Жвір
    25.07.2024
    КеБаб, бабы хай сабе паўзуць ушыркі, але вы маеце рацыю, усякія гэтыя донэры, ды іншыя інвазыўныя плюшкі, тое яшчэ лайно.
  • Кебаб
    25.07.2024
    Забярыце іх разам з туркамі

Цяпер чытаюць

У Шакуціна забралі гаротны даўгабуд «Шантэр Хіл» каля Драздоў

У Шакуціна забралі гаротны даўгабуд «Шантэр Хіл» каля Драздоў

Усе навіны →
Усе навіны

Усе мабільныя аператары запусцілі базавы тарыф. У каго самы танны?4

ІТ-холдынг, які прывозіў Тыля Швайгера і сышоў у прастой, абяцае заплаціць камандзе — знайшоўся «буйны інвестар»

Трамп пракаментаваў трагедыю з амерыканскімі вайскоўцамі на палігоне ў Літве8

«Байсол» эвакуяваў Вольгу Бондараву96

Мінінфарм унёс у спіс забароненай літаратуры кнігу, якая ўвайшла ў топ-100 найлепшых твораў XXI стагоддзя10

Учора ў Заслаўі здарыўся моцны пажар

«Гэтая праца стамляе мяне». Маск намякае на выхад з адміністрацыі Трампа9

Анкалітычная вірусная тэрапія — танны і эфектыўны спосаб лячэння раку1

Скарына перад навучаннем у Італіі адвучыўся ў Іспаніі, пасябраваў з Калумбам і нават наведаў Новы свет20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Шакуціна забралі гаротны даўгабуд «Шантэр Хіл» каля Драздоў

У Шакуціна забралі гаротны даўгабуд «Шантэр Хіл» каля Драздоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць