Грамадства66

550 рублёў за адзін артыкул. Колькі прапагандысты ў СБ зарабілі на ачарненні Бяляцкага, Дашкевіча і Золатавай

Днямі «Кіберпартызаны» паведамілі пра ўзлом сайта дзяржаўнай газеты «СБ. Беларусь сёння» і размясцілі ў сетцы 21 гігабайт інфармацыі, сярод якой — даныя карыстальнікаў і адміністратараў партала за 2014—2025 гады. «Люстэрка» вывучыла архіў і выявіла там інфармацыю пра ганарары прапагандыстаў за артыкулы, якія ачарняюць галоўнага рэдактара Tut.by Марыну Золатаву, нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага і актывіста Змітра Дашкевіча.

Звесткі аб ганарарах у «зліве» не поўныя. Там ёсць шмат згадак рэкламных артыкулаў. Аднак няма нічога пра выплаты штатным прапагандыстам, накшталт Людмілы Гладкай. Верагодна, узламаная база змяшчае даныя толькі пра людзей, якія не з'яўляюцца пастаяннымі супрацоўнікамі газеты Адміністрацыі Лукашэнкі.

Тым не менш інфармацыі аб ганарарах за прапагандысцкія матэрыялы хапае. У рэйтынг «самых дарагіх» увайшлі чатыры публікацыі.

На першым месцы — калонка аглядальніка «СБ. Беларусь сёння» Андрэя Мукавозчыка па матывах суда над галоўным рэдактарам Tut.by Марынай Золатавай ад 14 лютага 2019 года. За яе прапагандыст атрымаў 300 рублёў.

Цікава, што ў «злітых» даных гэты тэкст згадваецца яшчэ двойчы. Пазначана, што за яго дадаткова зрабілі дзве выплаты — 150 і 100 рублёў. Ці ўсё з іх атрымліваў Мукавозчык, інфармацыі няма. Тым не менш гэты матэрыял абышоўся рэдакцыі «СБ. Беларусь сёння» ў 550 рублёў, або 255 даляраў па актуальным на той момант курсе Нацбанка.

На другім — маніпулятыўны артыкул ад 25 ліпеня 2018 года пра Змітра Дашкевіча, аднаго з лідараў «Маладога фронту». Тады ён ініцыяваў кампанію па абароне ўрочышча Курапаты ад будаўніцтва ў яго ахоўнай зоне бізнэс-цэнтра. Аўтар матэрыялу не пазначаны, ён падпісаны аддзелам журналісцкіх расследаванняў прапагандысцкага выдання. За яго рэдакцыя заплаціла 200 рублёў, або 101 даляр на той момант.

Трэцяе месца ў яшчэ адной калонкі Андрэя Мукавозчыка пра суд над Марынай Золатавай у 2019 годзе. За яго адыёзны прапагандыст атрымаў 150 рублёў (каля 70 даляраў).

Замыкае рэйтынг судовы рэпартаж ад 3 сакавіка 2023 года. У ім экс-праваабаронца, а цяпер аўтарка прапагандысцкага выдання Алена Красоўская распавядае пра прысуд праваабаронцам цэнтра «Вясна» Алесю Бяляцкаму, Валянціну Стэфановічу, Дзмітрыю Салаўёву і Уладзіміру Лабковічу. Артыкул Красоўскай каштаваў 133 рублі, або каля 47 даляраў на той дзень.

Каментары6

  • Нічога сабе расцэначкі!
    31.01.2025
    Уяўляю, колькі грошай атрымліваюць гэтыя прапагандысты за працу ў сацсетках і каментатарскіх: за напісанне ананімных каментарыяў супраць палка Каліноўскага, Вольнай Беларусі, Паўла Усава і асабліва Зянона Пазьняка.
  • 1
    31.01.2025
    300 рублёў - цудоўна выбраная сума для ганарару. Якраз пераклікаецца з сумай у 30 срэбранікаў.
  • адвакат д'ябла
    31.01.2025
    а што - за большую суму можна прадаваць ?

Цяпер чытаюць

У Шакуціна забралі гаротны даўгабуд «Шантэр Хіл» каля Драздоў

У Шакуціна забралі гаротны даўгабуд «Шантэр Хіл» каля Драздоў

Усе навіны →
Усе навіны

«Байсол» эвакуяваў Вольгу Бондараву96

Мінінфарм унёс у спіс забароненай літаратуры кнігу, якая ўвайшла ў топ-100 найлепшых твораў XXI стагоддзя10

Учора ў Заслаўі здарыўся моцны пажар

«Гэтая праца стамляе мяне». Маск намякае на выхад з адміністрацыі Трампа9

Анкалітычная вірусная тэрапія — танны і эфектыўны спосаб лячэння раку1

Камеры на дарогах усё ж пачалі лавіць аўто без тэхагляду? Беларус паказаў, як атрымаў штраф4

Пошук амерыканскага салдата ў Літве ішоў усю ноч

Трамп спадзяецца, што Пуцін пагодзіцца на пагадненне аб спыненні вайны1

У Магілёве выпусцілі карамельны сыр3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Шакуціна забралі гаротны даўгабуд «Шантэр Хіл» каля Драздоў

У Шакуціна забралі гаротны даўгабуд «Шантэр Хіл» каля Драздоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць