Грамадства22

Шарэнда-Панасюк: Вольга Маёрава ў калоніі знаходзіцца ў лахманах

Пра кепскі стан жанчыны, асуджанай на 20 гадоў па справе Аўтуховіча, расказала на прэс-канферэнцыі ў Вільні Паліна Шарэнда-Панасюк.

Паліна расказала, што Вольга Маёрава знаходзіцца ў цяжкім стане, яна ўнесена ў спіс тэрарыстаў, таму не можа атрымліваць перадачы.

«Вольга не можа мыцца мылам і шампунем, вымушаная апранацца ў выдадзеныя ў калоніі лахманы», — расказала Паліна Шарэнда-Панасюк.

Апроч таго, Маёрава размаўляе ў калоніі па-беларуску, за што атрымлівае дадатковыя кпіны і дыскрымінацыю.

Вольгу Маёраву затрымалі 4 студзеня 2021 года па справе Аўтуховіча і ў кастрычніку 2022 года асудзілі на 21 год і 6 месяцаў калоніі.

Жанчыне выставілі наступныя абвінавачванні:

  • арт. 361 — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
  • арт. 295 — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў
  • ч. 2 арт. 285 — Удзел у злачыннай арганізацыі ў любой іншай форме
  • арт. 130 — Распальванне варожасці ці варажнечы
  • арт. 411 — Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы
  • ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 357 — Замах на змову з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам

Пакаранне адбывае ў калоніі №24 у Рэчыцкім раёне, дзе пастаянна атрымлівае спагнанні.

Каментары2

  • Такое не прабачаюць
    10.02.2025
    Дзякуй, Паліна, за сведчанні, што адбываецца ў лукашысцкіх турмах.
    Гэта проста жах.
  • Соросята
    10.02.2025
    Такое не прабачаюць, Хватит накручивать лайки. Это даже не смешно.

Цяпер чытаюць

У Шакуціна забралі гаротны даўгабуд «Шантэр Хіл» каля Драздоў

У Шакуціна забралі гаротны даўгабуд «Шантэр Хіл» каля Драздоў

Усе навіны →
Усе навіны

«Байсол» эвакуяваў Вольгу Бондараву96

Мінінфарм унёс у спіс забароненай літаратуры кнігу, якая ўвайшла ў топ-100 найлепшых твораў XXI стагоддзя10

Учора ў Заслаўі здарыўся моцны пажар

«Гэтая праца стамляе мяне». Маск намякае на выхад з адміністрацыі Трампа9

Анкалітычная вірусная тэрапія — танны і эфектыўны спосаб лячэння раку1

Камеры на дарогах усё ж пачалі лавіць аўто без тэхагляду? Беларус паказаў, як атрымаў штраф4

Пошук амерыканскага салдата ў Літве ішоў усю ноч

Трамп спадзяецца, што Пуцін пагодзіцца на пагадненне аб спыненні вайны1

У Магілёве выпусцілі карамельны сыр3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Шакуціна забралі гаротны даўгабуд «Шантэр Хіл» каля Драздоў

У Шакуціна забралі гаротны даўгабуд «Шантэр Хіл» каля Драздоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць