Грамадства66

Дзярждэп ЗША заклікаў вызваліць усіх палітвязняў у Беларусі

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства ЗША Марка Рубіа ў сваёй заяве заклікаў рэжым Лукашэнкі вызваліць усіх палітычных вязняў з турмаў Беларусі. Ён назваў лічбу палітвязняў у краіне — 1300 чалавек.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства ЗША Марка Рубіа. Фота: AP Photo / Mark Schiefelbein

У заяве Рубіа з назваю «Вітаючы вызваленне грамадзян ЗША і палітычных зняволеных з палону ў Беларусі» гаворыцца, што «моцнае кіраўніцтва прэзідэнта Трампа прывяло да вызвалення амерыканца, несправядліва затрыманага ў Беларусі, і двух палітычных зняволеных».

«Мы па-ранейшаму адданыя справе вызвалення іншых грамадзян ЗША ў Беларусі і іншых краінах. Мы заклікаем вызваліць амаль 1300 палітычных зняволеных, якія застаюцца ў турмах па ўсёй Беларусі», — напісаў кіраўнік амерыканскага знешнепалітычнага ведамства.

З Беларусі ў Літву амерыканскія дыпламаты вывезлі палітзняволенага супрацоўніка «Радыё Свабода» Андрэя Кузнечыка, актывістку Алену Маўшук і грамадзяніна ЗША, імя якога не раскрываецца. 

Раней рэжым Лукашэнкі вызваліў яшчэ адну амерыканскую грамадзянку — ураджэнку Беларусі Анастасію Нюфер. 

Каментары6

  • Жвір
    13.02.2025
    ... чамусьці ня ўсе атрымліваюць статус ПАЛІТзьняволенага, таму толькі 1300... Калі не памыляюся, гэты статус прысвойвае не Ціханоўская, а "Вясна". Скарэктуйце, калі ня маю рацыі.
  • угу
    13.02.2025
    Странно, ягода одного поля,
    решила показать своё превосходство над другой ягодой одного поля?
  • %
    13.02.2025
    А вольныя і празрыстыя выбары не заклікаў правесьці?

Цяпер чытаюць

У Шакуціна забралі гаротны даўгабуд «Шантэр Хіл» каля Драздоў

У Шакуціна забралі гаротны даўгабуд «Шантэр Хіл» каля Драздоў

Усе навіны →
Усе навіны

«Байсол» эвакуяваў Вольгу Бондараву96

Мінінфарм унёс у спіс забароненай літаратуры кнігу, якая ўвайшла ў топ-100 найлепшых твораў XXI стагоддзя10

Учора ў Заслаўі здарыўся моцны пажар

«Гэтая праца стамляе мяне». Маск намякае на выхад з адміністрацыі Трампа9

Анкалітычная вірусная тэрапія — танны і эфектыўны спосаб лячэння раку1

Камеры на дарогах усё ж пачалі лавіць аўто без тэхагляду? Беларус паказаў, як атрымаў штраф4

Пошук амерыканскага салдата ў Літве ішоў усю ноч

Трамп спадзяецца, што Пуцін пагодзіцца на пагадненне аб спыненні вайны1

У Магілёве выпусцілі карамельны сыр3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Шакуціна забралі гаротны даўгабуд «Шантэр Хіл» каля Драздоў

У Шакуціна забралі гаротны даўгабуд «Шантэр Хіл» каля Драздоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць