Свет55

ЗША далі зразумець Украіне, што гатовыя размясціць у краіне войскі ў абмен на доступ да 50% яе карысных выкапняў

У суботу сталі вядомыя падрабязнасці здзелкі, якую напярэдадні Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы адміністрацыя Дональда Трампа прапанавала Уладзіміру Зяленскаму.

Белы дом. Фота: Walter Bibikov / Getty Images

Гаворка ў ёй ідзе не толькі аб перадачы ЗША доступу да паловы рэдказямельных металаў Украіны. Прадстаўнікі Белага дома таксама далі зразумець, што ў выпадку ўгоды для абароны сваіх інтарэсаў ЗША гатовыя размясціць амерыканскія войскі ў краіне, паведаміў тэлеканал NBC News са спасылкай на чатыры крыніцы.

Упершыню пра тое, што Вашынгтон прапанавалі Украіне перадаць пад кантроль ЗША 50% рэдказямельных металаў у краіне, паведаміў у пятніцу журналіст The Washington Post Джош Рогін. Паводле яго звестак, такі план перадала Зяленскаму пасол ЗША ў Кіеве Брыджыт Брынк перад паездкай у Кіеў міністра фінансаў ЗША Скота Бесэнта

Чарнавік пагаднення Бесэнт перадаў Зяленскаму падчас сустрэчы ў Кіеве ў сераду. Сэнс дамовы дзве крыніцы выдання патлумачылі так: пагадненне стане для Украіны спосабам пакрыць ЗША мільярды даляраў за пастаўкі зброі і падтрымку, прадастаўленыя Кіеву з пачатку вайны. Пасля сустрэчы Бесэнт сказаў, што праект пагаднення па гэтым пытанні адлюстроўвае мэты Трампа, пры гэтым ён не стаў публічна раскрываць яго сутнасць.

Зяленскі адмовіўся падпісваць дакумент, адзначыўшы, што яму трэба вывучыць яго і правесці кансультацыі, сказалі крыніцы журналістаў.

Каментары5

  • Барадзед
    15.02.2025
    Американское оружие лучше чем американские рэйнджеры. Пускай бы оружие поставляли в Украину.
  • Барадзед
    15.02.2025
    Максим Дизайнер, азаренка похоже в детстве насиловали.
  • Барабаба
    16.02.2025
    Барадзед, Плати деньги, попрошайка.

Цяпер чытаюць

У Шакуціна забралі гаротны даўгабуд «Шантэр Хіл» каля Драздоў

У Шакуціна забралі гаротны даўгабуд «Шантэр Хіл» каля Драздоў

Усе навіны →
Усе навіны

«Байсол» эвакуяваў Вольгу Бондараву96

Мінінфарм унёс у спіс забароненай літаратуры кнігу, якая ўвайшла ў топ-100 найлепшых твораў XXI стагоддзя10

Учора ў Заслаўі здарыўся моцны пажар

«Гэтая праца стамляе мяне». Маск намякае на выхад з адміністрацыі Трампа9

Анкалітычная вірусная тэрапія — танны і эфектыўны спосаб лячэння раку1

Камеры на дарогах усё ж пачалі лавіць аўто без тэхагляду? Беларус паказаў, як атрымаў штраф4

Пошук амерыканскага салдата ў Літве ішоў усю ноч

Трамп спадзяецца, што Пуцін пагодзіцца на пагадненне аб спыненні вайны1

У Магілёве выпусцілі карамельны сыр3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Шакуціна забралі гаротны даўгабуд «Шантэр Хіл» каля Драздоў

У Шакуціна забралі гаротны даўгабуд «Шантэр Хіл» каля Драздоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць