Грамадства11

Івулін расказаў кранальную гісторыю, як бацькі сабралі грошы, каб здзейсніць яго мару

Блогер Саша Івулін расказаў, як з праграмістаў пайшоў вучыцца на журналіста і як яго ў гэтым падтрымалі бацькі.

Як расказаў Саша Івулін у падкасце «Нешта будзе», па першай адукацыі ён тэхнік-праграміст (скончыў каледж), але гэтая спецыяльнасць яго не прываблівала.

«Недзе на трэцім курсе каледжа я зразумеў, што хачу быць журналістам, (…) што хачу ў БДУ на журфак і толькі журфак», — згадвае Івулін і дадае, што гэта быў вялікі выклік для яго бацькоў:

«Сям'я ў мяне не багатая, і я не займаўся з рэпетытарамі. Для паступлення на журфак патрэбны былі добрыя лічбы (вынікаў цэнтралізаванага тэсціравання і іспытаў. — НН). І мне не хапіла балаў 15-20 на бюджэт. Мая сям'я не самая багатая — мама выхавальніца, бацька ў той час быў дворнікам у «Еўраопце». А я на журфак хачу капец. А калі не на журфак, на завочку, то я іду служыць.

І я не разумею, адкуль мае бацькі даставалі грошы. Але яны кажуць: «Добра». І яны цэлы год мяне вучылі на журфаку на платным (самыя бескарысна патрачаныя грошы). Але менавіта ў той момант мае бацькі ўзялі на сябе адказнасць, калі незразумела што — ці армія ці мара гэтага дзіцяці. І яны вырашылі, ну, добра, знойдзем дзе-небудзь грошы».

«Бацька прадаваў каля крамы нейкія там яблыкі, слівы. Яны проста малайцы, недзе знаходзілі грошы каб вучыць мяне, здымаць мне нейкі пакой у кватэры, даваць нейкія грошы на нейкія мінімальныя гісторыі»,

— з удзячнасцю да бацькоў згадвае той час Івулін. Ён дадае, што яму самому даводзілася ашчаджаць, што матывала яго лепш вучыцца:

«Я памятаю, замест таго, каб ты недзе пайшоў паеў у сталовую, ты бяжыш праз дарогу па нейкія піражкі. Таму што тупа няма бабак. Гэта была такая супер матывацыя стаць профі. Я з першага курса, месяца з другога пачаў нешта папісваць».

Як расказвае блогер, праз год у яго атрымалася перапаступіць на бюджэтную форму навучання і нават трапіць у сваю ж групу: «Для мяне было вельмі важна паспрабаваць перапаступіць. Я забраў дакументы і перапаступіў на бюджэт і нават не на першы курс. Дзяўчынка сыходзіла з маёй групы ў «акадэмку» на першым курсе. І я перапаступіў на бюджэт у сваю ж групу. Гэта было нешта суперфантастычнае».

Івулін адзначае, што вельмі ўдзячны сваім бацькам за тое, што яны прынялі рашэнне, якое паўплывала на яго далейшы лёс, і разумее, наколькі цяжка ім было ў матэрыяльным плане.

Каментары1

  • Гвяздаболы
    18.02.2025
    Артыкул не чытаў, але гвяздаболаў асуджаю

Цяпер чытаюць

«Яна забрала дзяцей і вярнулася ў Мінск»: гісторыя беларуса, які эміграваў у Барселону з сям'ёй, а застаўся адзін14

«Яна забрала дзяцей і вярнулася ў Мінск»: гісторыя беларуса, які эміграваў у Барселону з сям'ёй, а застаўся адзін

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэтая праца стамляе мяне». Маск намякае на выхад з адміністрацыі Трампа8

Анкалітычная вірусная тэрапія — танны і эфектыўны спосаб лячэння раку1

Камеры на дарогах усё ж пачалі лавіць аўто без тэхагляду? Беларус паказаў, як атрымаў штраф4

Пошук амерыканскага салдата ў Літве ішоў усю ноч

Трамп спадзяецца, што Пуцін пагодзіцца на пагадненне аб спыненні вайны1

У Магілёве выпусцілі карамельны сыр3

Гродзенец стварыў дакладную копію Фарнага касцёла ў мініяцюры і друкуе фігуркі на 3D-прынтары

Міколу Дзядка не выпусцяць па сканчэнні тэрміну — яго перавялі ў СІЗА ў Калядзічах1

Хто той чацвёрты вайсковец ЗША, якога дагэтуль шукаюць? 15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна забрала дзяцей і вярнулася ў Мінск»: гісторыя беларуса, які эміграваў у Барселону з сям'ёй, а застаўся адзін14

«Яна забрала дзяцей і вярнулася ў Мінск»: гісторыя беларуса, які эміграваў у Барселону з сям'ёй, а застаўся адзін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць