Стала вядома, каго брытанцы лічаць вінаватым у сварцы Зяленскага з Трампам
Міжнародны інстытут вывучэння грамадскай думкі YouGov спытаў у брытанцаў, хто вінаваты ў беспрэцэдэнтнай звадцы ў Белым доме паміж Уладзімірам Зяленскім і Дональдам Трампам.

У апытанні прыняло ўдзел 4500 дарослых жыхароў краіны. Вынікі яго былі апублікаваны ў панядзелак.
67 % рэспандэнтаў выказалі меркаванне, што асноўная віна ляжыць на Трампе, у той час як 7 % назвалі вінаватым Зяленскага. На думку 12 % апытаных, абодва палітыкі ўнеслі роўны ўклад у сварку, і толькі 1% палічыў, што ніхто з іх не вінаваты. Астатнія рэспандэнты заявілі, што не чулі пра гэтую падзею ці не могуць адказаць на пытанне.
67% of Britons say Donald Trump was most to blame for the argument between him and Volodymyr Zelenskyy in the Oval Office last Friday
Trump to blame: 67%
Zelenskyy to blame: 7%
Both to blame: 12%
Neither to blame: 1% pic.twitter.com/CopmexVVeV
Ранейшае апытанне YouGov, праведзенае з 16 па 17 лютага задоўга да спрэчкі паміж двума лідарамі, паказала, што толькі адзін з пяці брытанцаў (20%) лічыць, што падтрымка добрых адносін з ЗША важнейшая за падтрымку Украіны. Прыкладна столькі ж апытаных (22%) адзначылі, што добра ставяцца да Дональда Трампа. Пра сваё дрэннае стаўленне да прэзідэнта ЗША заявілі амаль тры з чатырох апытаных (73%).
У той жа час пра адмоўнае стаўленне да Зяленскага заявіла 16% апытаных, а сімпатыю да яго выказалі амаль дзве траціны апытаных.
Каментары