Прэзідэнт ЗША быў вельмі раззлаваны тым, што Пуцін паставіў пад сумнеў аўтарытэт Уладзіміра Зяленскага.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што быў «вельмі раззлаваны» і «раз’юшаны», калі Уладзімір Пуцін паставіў пад сумнеў аўтарытэт прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.
Трамп дадаў, што такія выказванні «рухаюцца ў няправільным кірунку», піша NBC.
У пятніцу Пуцін заклікаў да стварэння ва Украіне пераходнага ўрада пад міжнародным кантролем, што фактычна магло б прывесці да адхілення Зяленскага ад улады.
«Калі Расія і я не зможам дамовіцца аб спыненні кровапраліцця ва Украіне, і калі я палічу, што віна на Расіі — а так можа і не быць, — але калі я палічу, што гэта віна Расіі, я ўвяду другасныя тарыфы на нафту, на ўсю нафту з Расіі.
Гэта азначае, што калі вы купляеце нафту ў Расіі, вы не зможаце весці бізнес у ЗША. Будзе 25-працэнтны тарыф на ўсю нафту, ад 25 да 50 працэнтаў», — заявіў Трамп.
Трамп заявіў, што Пуцін ведае пра яго злосць, але дадаў, што «ў іх добрыя адносіны» і «злосць хутка знікае… калі ён зробіць правільны выбар».
Трамп дадаў, што яны з Пуціным плануюць зноў паразмаўляць на наступным тыдні.
Гэтыя выказванні Трампа прагучалі пасля таго, як ён раней крытыкаваў Зяленскага, заявіўшы, што яму «надакучыла» тое, як той вядзе вайну, і назваў яго дыктатарам.
Пуцін прапанаваў увесці знешняе кіраванне ва Украіне для правядзення выбараў і паабяцаў дабіць УСУ
СМІ раскрылі просты і рэалістычны план, як Трамп зможа заставацца прэзідэнтам ЗША да 2037 года
Трамп: Зяленскі вельмі моцна пераацаніў свае магчымасці
Зяленскі не стаў выбачацца за публічную перапалку з Трампам і Вэнсам
Кіраўнік Дзярждэпа: Зяленскі павінен выбачыцца за тое, што ператварыў перамовы ў фіяска
Стэнаграма рэзкай размовы Трампа, Вэнса і Зяленскага
Зяленскі пасля звадкі з Трампам стэлефанаваўся з прэзідэнтам Францыі і генсакам НАТА
Трамп і Зяленскі пасварыліся ў жывым эфіры
Каментары