Вайсковую машыну з амерыканскімі вайскоўцамі, што затанула на палігоне ў Літве, дасталі
У нядзелю вадалазы замацавалі другі трос на бронемашыне, што затанула ў балоце на палігоне ў Падброддзі. У панядзелак раніцай аперацыя па яе выцягванні была завершаная, паведаміла міністарка абароны Літвы Давіле Шакалене ў эфіры радыёстанцыі LRT.

Паводле яе слоў, у нядзелю прыкладна ў 22:00 быў знойдзены пункт для мацавання другога троса, пасля 23:00 яго замацавалі, а каля 2:45 ночы пачалася аперацыя па выцягванні. Да 4:30 усе працы былі завершаныя.
«Былі задзейнічаныя дзве машыны M88 і дадаткова два бульдозеры для фіксацыі, бо наяўнай тэхнікі аказалася недастаткова. Цяпер на месцы працуюць амерыканскія следчыя і вайсковая паліцыя Літвы. Больш інфармацыі пра сітуацыю пакуль даць не можам», — сказала Шакалене.
«Інфармацыі пра вайскоўцаў пакуль няма, але ў нас ёсць дакладная дамоўленасць, што першымі пра гэта паведамяць прадстаўнікі ЗША», — дадала міністарка.
«Усе адчулі велізарнае палягчэнне — самы складаны этап аперацыі пройдзены. Гэта была першая і самая цяжкая частка», — адзначыла яна.
Да гусенічнай машыны, якая затанула з амерыканскім салдатамі на палігоне ў Літве, удалося прымацаваць другі трос
Палкоўнік арміі ЗША пра пошук зніклых вайскоўцаў у Падброддзі: За 24 гады службы я не бачыў нічога падобнага
Першая спроба вадалазаў дабрацца да патанулай машыны ў Падброддзі аказалася няўдалай
Каментары