У нядзелю ў Мінску ў доме па адрасе Народная, 32 здарыўся пажар. На месца прыбылі выратавальнікі.

Пажарныя высветлілі, што загарэлася пральная машына ў кватэры на чацвёртым паверсе. У жылым пакоі ратавальнікі знайшлі 86-гадовую гаспадыню. Яе перадалі медыкам. Брыгада хуткай дапамогі шпіталізавала пажылую жанчыну.
У выніку пажару пашкоджана маёмасць, паведамляе МНС.
Каментары