Разарваў на сабе адзенне, а потым прапанаваў абмяняцца тэлефонамі — выпадак у Мінску
У міліцыю паступіла заява ад 27-гадовай дзяўчыны, якая расказала пра крадзеж яе мабільнага тэлефона і банкаўскай карткі.

Яна расказала, што пазнаёмілася ў краме з мужчынам, і для працягу знаёмства яны накіраваліся да яе дадому, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.
Падчас размовы мужчына раптам пачаў паводзіць сябе неадэкватна — парваў на сабе адзенне, а пасля, быццам нічога не адбылося, прапанаваў абмяняцца нумарамі тэлефонаў.
У момант, калі гаспадыня выйшла ў суседні пакой, госць забраў яе тэлефон і банкаўскую картку, што ляжалі на стале, і пакінуў кватэру. Пачакаўшы некаторы час і пераканаўшыся, што мужчына не вернецца, дзяўчына патэлефанавала ў міліцыю.
Падчас агляду месца здарэння спецыяліст Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз выявіў сляды рук на паверхнях прадмет на стале. Яны супалі з данымі 57-гадовага мужчыны, яго затрымалі.
Каментары