Здароўе1717

Найбольш каштоўная рыба — не чырвоная. Якая карыснейшая для здароўя? 

Лекавыя ўласцівасці рыбінага тлушчу адкрылі ў пачатку XIX стагоддзя, задоўга да адкрыцця вітамінаў. І ўжо ў пачатку XX правялі мноства даследаванняў, вывучыўшы харчаванне арктычных народаў, эскімосаў, інуітаў Канады і Ісландыі, якія, як аказалася, ніколі не хварэлі на атэрасклероз. Гэты факт і звязалі з вялікай колькасцю рыбы ў іх рацыёне.

Спяшаемся расчараваць аматараў чырвонай рыбы: яна не самая здаровая.

Чаму чырвоная рыба з супермаркета не вельмі карысная

Рыба ў ставах сілкуецца камбікармамі, а не планктонам. Таму ў тлушчах штучна выгадаваных рыб могуць назапашвацца дыяксіны, ртуць, пестыцыды і іншыя шкодныя злучэнні.

Акрамя таго, рыбгасы дадаюць у рацыён рыбаў антыбіётыкі.

У якой рыбе насамрэч утрымліваюцца Амега-3

Амега-3 тлушчы лепш шукаць у селядцы і скумбрыі, а не ў ласосі.

Як правіла, увесь супермаркетавы ласось нарадзіўся і рос у няволі, на штучных кармах, таму амега-3 там знайсці праблематычна, таму аматарам толькі чырвонай рыбы пажадана дапаўняць рацыён амега-3 тлустымі кіслотамі, якія ўтрымліваюцца ў вітамінных комплексах.

Амега-3 захоўваюцца найлепш у засоленай рыбе.

Для бяспечнага спажывання такой рыбы трэба купляць добра прасолены селядзец або скумбрыю.

Не ўжывайце «маласольную» рыбу, каб знізіць рызыку заражэння глістамі.

Спалучайце рыбу з карыснымі «кампаньёнамі»: цэльназернавым хлебам, зелянінай, гароднінай, натуральнымі напоямі (настоем шыпшыны, узварамі без цукру, бярозавым сокам).

Нашто парыць ногі ў воцаце? Просты сродак ад праблем, пра якія не прынята гаварыць

Недахоп вітаміну B12 — скрытая прычына шмат якіх хвароб

Каментары17

  • Андрусь
    22.01.2025
    А назваць дзікую ружу проста "шыпшына", а не з залішнімі расійскімі суфіксамі - не варыянт?
  • рыба-архітэктар
    22.01.2025
    Жір, "хамса" не да фашага стала
  • Жвір
    22.01.2025
    рыба-архітэктар, хамса на аматара, бо яе ядуць з усім гаўном, бяруць за хвост і кідаюць у рот, цалкам. Бюджэтная закусь для брутальнай вечарыны.

Цяпер чытаюць

«Яна забрала дзяцей і вярнулася ў Мінск»: гісторыя беларуса, які эміграваў у Барселону з сям'ёй, а застаўся адзін18

«Яна забрала дзяцей і вярнулася ў Мінск»: гісторыя беларуса, які эміграваў у Барселону з сям'ёй, а застаўся адзін

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэтая праца стамляе мяне». Маск намякае на выхад з адміністрацыі Трампа8

Анкалітычная вірусная тэрапія — танны і эфектыўны спосаб лячэння раку1

Камеры на дарогах усё ж пачалі лавіць аўто без тэхагляду? Беларус паказаў, як атрымаў штраф4

Пошук амерыканскага салдата ў Літве ішоў усю ноч

Трамп спадзяецца, што Пуцін пагодзіцца на пагадненне аб спыненні вайны1

У Магілёве выпусцілі карамельны сыр3

Гродзенец стварыў дакладную копію Фарнага касцёла ў мініяцюры і друкуе фігуркі на 3D-прынтары

Міколу Дзядка не выпусцяць па сканчэнні тэрміну — яго перавялі ў СІЗА ў Калядзічах1

Хто той чацвёрты вайсковец ЗША, якога дагэтуль шукаюць? 15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна забрала дзяцей і вярнулася ў Мінск»: гісторыя беларуса, які эміграваў у Барселону з сям'ёй, а застаўся адзін18

«Яна забрала дзяцей і вярнулася ў Мінск»: гісторыя беларуса, які эміграваў у Барселону з сям'ёй, а застаўся адзін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць