Здарэнні22

У Шатландыі папугай уцёк ад гаспадыні. Амаль праз двое сутак яго знайшлі ў радзільні, дзе той весела бавіў час

Яркая хатняя птушка збегла (насамрэч — зляцела) у ноч на суботу. Яе гаспадыня расклейвала плакаты і пісала трывожныя допісы ў сацсетках, а ў выніку знайшла гадаванца за пяць міляў у радзільні каралевы Лізаветы ў Глазга, дзе птушка ела чыпсы і гулялася, піша News.sky.com Яркая хатняя птушка збегла (насамрэч — зляцела) у ноч на суботу. Яе гаспадыня расклейвала плакаты і пісала трывожныя допісы ў сацсетках, а ў выніку знайшла гадаванца за пяць міляў у радзільні каралевы Лізаветы ў Глазга, дзе птушка ела чыпсы і гулялася, піша News.sky.com 

Фота: Апсі Вітана

Джобі збег з кватэры на першым паверсе, калі яго гаспадыня выступала са сваім гуртом Brenda на вечарыне ў Паўночным Эршыры (графства на паўднёвым захадзе Шатландыі).

Апсі Вітана кажа, што яна была ў роспачы. «Ён ніколі раней не злятаў, я нават брала яго на невялікія экскурсіі, напрыклад, у Куінз-парк, які знаходзіцца не так ужо далёка».

Міс Вітана і яе сяброўка пачалі расклейваць абвесткі і публікаваць заклікі ў сацыяльных сетках. «Я сапраўды страціла надзею, што ён вернецца», — сказала яна.

Аднак позна ўвечары ў нядзелю з жанчынай звязаліся медсястра і пацыентка радзільні каралевы Лізаветы, якія паведамілі, што Джобі знаходзіцца ў прыёмнай.

Па іх словах, да яе прыходу Апсі гадаванец «еў чыпсы і гуляўся», а да прыезду гаспадыні нават прыхарошваўся.

«Я сапраўды шчаслівая, бо гэта даказвае мне, што ён — моцная птушка», — кажа Апсі.

Правёўшы ва ўцёках каля 40 гадзін, Джобі вярнуўся дадому.

Каментары2

  • ЕС
    11.07.2024
    Джобі свабодны))
  • дочка Максима Дизайнера
    11.07.2024
    а мне
    і не толькі мне
    было насамрэч далёка не смешна.

    калі загінуў наш папугай... адзін і другі

    прычым мы дакладна выконвалі рэкамендацыі ветэрынаркі і куплялі далёка не танныя лекі, якія выпісвала яна... кожны раз яна выпісвала новыя і ўсё больш нетанныя лекі...

Цяпер чытаюць

Што вядома пра дачку і зяця новага прэм'ера Турчына4

Што вядома пра дачку і зяця новага прэм'ера Турчына

Усе навіны →
Усе навіны

«Людзі хочуць перамоваў з тымі, хто марыць іх знішчыць фізічна». Гутарка з Аляксандрам Кабанавым пра жыццё, «Белпол» і разыходжанне з Пятрухіным8

У Крамлі сумняюцца, што Трамп так ужо моцна злуецца на Пуціна3

Маршрутчык гадамі падманваў даверлівых жанчын і выцягнуў з іх амаль 70 тысяч рублёў2

У Мінску асфальт паклалі ўздоўж прыпаркаванага аўтамабіля

У Мінску з’явяцца «марудныя зоны» для самакатаў. Дзе менавіта?1

Колькі Ірына Абельская зарабляе на пасадзе кіраўніцы «лечкамісіі»7

Марын Лё Пэн прыгаварылі да чатырох гадоў7

«Насенне ад Бацькі». Дзяўчынка, якой уручылі костачкі кавуна ад Лукашэнкі, аказалася не простай школьніцай, а дачкой мясцовага функцыянера4

Мабільны Анжалікі Мельнікавай з 19 сакавіка знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі83

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра дачку і зяця новага прэм'ера Турчына4

Што вядома пра дачку і зяця новага прэм'ера Турчына

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць