Свет1414

Палкоўнік арміі ЗША пра пошук зніклых вайскоўцаў у Падброддзі: За 24 гады службы я не бачыў нічога падобнага

Джым Армстранг, які з амерыканскага боку кіруе аперацыяй па пошуку зніклых вайскоўцаў, распавёў пра галоўныя цяжкасці.

На палігоне ў Падброддзі працягваецца аперацыя па выманні з балота амерыканскай вайсковай машыны, якая там затанула. Усе фота: USArmyEURAF / Facebook

Камандуючы баявой групай брыгады бранявых войскаў палкоўнік арміі ЗША Джым Армстранг распавёў пра пошукавую аперацыю недалёка ад літоўска-беларускай мяжы.

Армстранг узначальвае аперацыю і адзначае, што сітуацыя вельмі складаная, піша Delfi.

«За 24 гады службы я ніколі не бачыў, каб транспартны сродак апынуўся ў такім становішчы. Складанасць не толькі ў тым, што там вада і дрыгва, праблема — у іх спалучэнні. Акрамя таго, усё адбываецца ў мясцовасці, куды няпроста дабрацца», — сказаў Армстранг.

Ён кажа, што існуе рознае абсталяванне для выцягвання аб’ектаў з вады або з балота, але ў дадзеным выпадку даводзіцца выкарыстоўваць розную тэхніку адначасова.

«Праблема ў тым, што звычайна гэтае абсталяванне не прызначана для выкарыстання ў падобных умовах — у лясной глушы, у невялікім цяжкадаступным месцы. Таму аперацыя складаная», — падкрэсліў Армстранг.

Яшчэ адна праблема — дастаўка тэхнікі да месца здарэння. Паводле палкоўніка, гэта асобная лагістычная аперацыя, бо трэба падрыхтаваць дарогі для транспартавання цяжкай тэхнікі, завезці грунт і жвір.

Армстранг звярнуў увагу, што на абмежаванай прасторы трэба неяк размясціць шмат тэхнікі — і грамадзянскай, і ваеннай, і міжнароднай.

«Аднак разам з літоўскімі вайскоўцамі нашы вайскоўцы рухаюцца наперад. Мы ўсе перажываем гэтую сітуацыю разам з сем’ямі зніклых і не можам дастаткова падзякаваць нашым саюзнікам за іх дапамогу», — сказаў ён.

Вайсковая машына з чатырма амерыканцамі прапала падчас вучэнняў на літоўска-беларускай мяжы вечарам 25 сакавіка. Машына, як мяркуецца, правалілася на дно балота.

Каментары14

  • Žvir
    30.03.2025
    Nie ŭ tym vojsku ty služyŭ, tamu ty šmat čaho nia bačyŭ...
  • Янка
    30.03.2025
    Вось толькі везці трэба ня жвір, а друз, бо тый вытрымлівае больш вялікія нагрузкі. Таму што кавалкі друза неяк счапляюцца, а жвір цалкам гладкі. Таму менавіта з друза будуюць чыгуначныя насыпы.
  • Пасьпеў
    30.03.2025
    "Машына, як мяркуецца, правалілася на дно балота."
    --------------------
    Зусім недалёка ад гэтага месца маскалі цэлую краіну зацягнулі на дно "балота"...

Цяпер чытаюць

«Яна забрала дзяцей і вярнулася ў Мінск»: гісторыя беларуса, які эміграваў у Барселону з сям'ёй, а застаўся адзін1

«Яна забрала дзяцей і вярнулася ў Мінск»: гісторыя беларуса, які эміграваў у Барселону з сям'ёй, а застаўся адзін

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі медыкаў не хапае ў Беларусі і як гэтыя лічбы хаваюць1

З 1 красавіка «Радыё Свабода» часткова згортвае дзейнасць. Усе журналісты пражскай рэдакцыі сыходзяць у адпачынак18

Студэнтам БДУ арганізавалі сустрэчу з расійскім «баронам смерці»8

Літоўскі генерал расказаў, што магло здарыцца з чацвёртым амерыканскім вайскоўцам, якога шукаюць1

«Значыць, нешта не так з Каардынацыйнай радай». Злітая стэнаграма паказвае, як рэзка Ціханоўская ацэньвала дзейнасць КР25

«Узяла іх цэлы мех». Беларуска паказала, якія прадукты прывозіць з Польшчы, і справакавала бурную дыскусію5

Аляксандр Кабанаў патлумачыў, чаму больш не камунікуе з былым калегай Сяргеем Пятрухіным2

У Маладзечне ў пустым вагоне знайшлі 27-гадовага амерыканца, які нелегальна трапіў у Беларусь з Літвы13

У Мінску скончыліся вольныя месцы для новабудоўляў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна забрала дзяцей і вярнулася ў Мінск»: гісторыя беларуса, які эміграваў у Барселону з сям'ёй, а застаўся адзін1

«Яна забрала дзяцей і вярнулася ў Мінск»: гісторыя беларуса, які эміграваў у Барселону з сям'ёй, а застаўся адзін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць