Белы дом закрыў скандальную справу са скандальнымі перапіскамі ў Signal
Белы дом закрыў пытанне скандалу з сакрэтным чатам у Signal, куды памылкова дадалі галоўнага рэдактара выдання The Atlantic Джэфры Голдберга. Пра гэта заявіла прэс-сакратарка Белага дома Кэралайн Лівіт, паведамляе CNN.

«Як прэзідэнт ясна даў зразумець, [дарадца па нацыянальнай бяспецы] Майк Уолц працягвае заставацца важнай часткай яго каманды па нацыянальнай бяспецы, і гэта справа ў Белым доме закрытая. З нашага боку былі зробленыя крокі, каб падобнае, зразумела, ніколі больш не паўтарылася, і мы рухаемся далей», — заявіла прэс-сакратарка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.
Лівіт не выказала ніякіх сумневаў адносна будучыні Уолца ў адміністрацыі Трампа.
«Прэзідэнт, Майк Уолц і ўся ягоная каманда па нацыянальнай бяспецы працуюць разам вельмі эфектыўна, калі паглядзець, наколькі бяспечнейшай стала Амерыка дзякуючы іх лідарству», — дадала яна.
Нагадаем, што 24 сакавіка галоўны рэдактар The Atlantic Джэфры Голдберг расказаў, што яго выпадкова дадалі ў закрыты чат высокапастаўленых прадстаўнікоў адміністрацыі ЗША, у якім абмяркоўваліся дэталі аперацыі супраць хусітаў у Емене, распачатай 15 сакавіка.
У групавым чаце, па словах Голдберга, былі людзі з імёнамі Піт Хэгсет (міністр абароны ЗША), Марка Рубіа (дзяржсакратар), Джэй Ды Вэнс (віцэ-прэзідэнт) і іншыя, а дадаў яго чалавек па імені Майк Уолц (так завуць дарадцу прэзідэнта ЗША па нацбяспецы).
У Белым доме пазней пацвердзілі сапраўднасць перапіскі ў чаце, але заявілі, што сітуацыя з уключэннем у групу старонняга чалавека не стварыла пагрозу нацыянальнай бяспецы.
У той жа час эксперты і апаненты адміністрацыі Трампа лічаць тое, што адбылося абуральным парушэннем правілаў бяспекі і патэнцыйным парушэннем закона аб шпіянажы.
Вэнс прапанаваў Трампу звольніць Уолца за скандал з Signal, але той пакінуў яго з прынцыпу
«Яны самі паклікалі мяне ў гэты чат, а цяпер называюць мярзотнікам». Галоўрэд Atlantic расказаў, чаму апублікаваў перапіску амерыканскіх сілавікоў у Signal
Чарговы скандал з адміністрацыяй Трампа: журналісты знайшлі ў інтэрнэце персанальныя даныя топ-чыноўнікаў
На абвінавачанні ў хлусні Atlantic апублікаваў новыя скрыншоты з урадавага чата ў Signal. Трамп адказаў новымі абразамі ў адрас галоўнага рэдактара
Каментары