Грамадства33

Блогер паказаў, за што аддаў 3 тысячы рублёў на партнёрскіх родах у Беларусі

Беларускі блогер паказаў, за што аддаў каля 3 тысяч рублёў на партнёрскіх родах у 6-й радзільні Мінска. Разумнасць і неабходнасць такіх выдаткаў выклікала сярод падпісчыкаў дыскусію, піша Telegraf.news.

Беларускі блогер, які публікуе свае відэа ў тыктоку пад нікам @reutson, расказаў, што за тры дні ў VIP-палаце радзільні ягоная сям'я заплаціла крыху больш за 2,5 тыс. рублёў. Гаворка ідзе пра платныя роды, на якіх сям'і даюць індывідуальную радзільную залу з асобнай брыгадай лекараў.

Пасля родаў сям'ю ў поўным складзе — маму, тату і немаўля, — размяшчаюць у палаце сямейнага тыпу, дзе можна жыць, фактычна, як у гатэлі.

«Умовы добрыя, жыць можна», — расказаў мужчына, прадэманстраваўшы вялікі двухспальны ложак, зусім не падобны на звыклыя бальнічныя ложкі, мяккую канапу, абедзенны столік з некалькімі крэсламі і нават невялікую кухню з халадзільнікам і мікрахвалёўкай.

@reutson Стоимость партерских родов в Беларуси #партнерскиероды #беларусь #минск #6гкб #роды #мінск ♬ оригинальный звук - Max

Суткі знаходжання ў такой палаце павышанай камфортнасці з індывідуальным доглядам за парадзіхай і немаўлём, мяркуючы па прадэманстраваным блогерам дадаткам да дамовы, каштуюць каля 480 рублёў. Яшчэ амаль 850 рублёў сям'і давялося аддаць за індывідуальнае вядзенне родаў з магчымасцю выбару лекара.

Некаторых гледачоў агучаная блогерам фінальная сума, у якую дадаткова ўвайшоў кошт медычнага кансіліуму (каля 260 рублёў) і кошт абавязковых медыцынскіх тэстаў (напрыклад, на каранавірус), непрыемна здзівіла. Улічваючы тое, што нарадзіць у той жа бальніцы, хай і ў менш камфортных умовах, можна і бясплатна, некаторыя палічылі ўсё гэта «празмернасцю» і «абсалютна непатрэбнымі выдаткамі».

«Я за гэтыя грошы куплю ложачак, вазок і ўсё, што трэба для малога», — напісала адна з карыстальніц сацсеткі.

Аднак многія гледачы палічылі разумным выдаткаваць гэтыя грошы на «камфорт парадзіхі» і малога.

На думку большасці гледачоў, калі ў сям'і ёсць фінансавыя магчымасці, то партнёрскія роды і платная палата — гэта «найлепшае рашэнне», каб жанчына магла «апрытомнець» у камфортных умовах.

«Той, хто піша пра абсалютна непатрэбныя выдаткі — зайздросцяць 100%! Ніводная жанчына не адмовілася б», — рэзюмавала адна глядачка.

Каментары3

  • Барадзед
    15.10.2024
    Были бы деньги, можно и партнёрские, и в отдельной палате, и даже гипнороды в воду можно за деньги сейчас.
  • 49
    15.10.2024
    Я ў Польшчы ў такіх самых умовах ляжаў у шпіталі па мінімальнай мед. страхоўцы NFZ.
  • Индеец
    16.10.2024
    Алень не мамонт, никогда не вымрет.

Цяпер чытаюць

Зноў арыштавалі злодзея ў законе Паштэта — узяўся за старое і падманваў пенсіянераў5

Зноў арыштавалі злодзея ў законе Паштэта — узяўся за старое і падманваў пенсіянераў

Усе навіны →
Усе навіны

Літоўскі генерал расказаў, што магло здарыцца з чацвёртым амерыканскім вайскоўцам, якога шукаюць1

«Значыць, нешта не так з Каардынацыйнай радай». Злітая стэнаграма паказвае, як рэзка Ціханоўская ацэньвала дзейнасць КР25

«Узяла іх цэлы мех». Беларуска паказала, якія прадукты прывозіць з Польшчы, і справакавала бурную дыскусію5

Аляксандр Кабанаў патлумачыў, чаму больш не камунікуе з былым калегай Сяргеем Пятрухіным2

У Маладзечне ў пустым вагоне знайшлі 27-гадовага амерыканца, які нелегальна трапіў у Беларусь з Літвы13

У Мінску скончыліся вольныя месцы для новабудоўляў

Пацвердзілася гібель на палігоне ў Падброддзі толькі трох амерыканскіх вайскоўцаў. Адзін знік без вестак

У Гомелі скульптуру Гулівера заменяць на скульптуру ратавальніка

«Людзі хочуць перамоваў з тымі, хто марыць іх знішчыць фізічна». Гутарка з Аляксандрам Кабанавым пра жыццё, «Белпол» і разыходжанне з Пятрухіным8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зноў арыштавалі злодзея ў законе Паштэта — узяўся за старое і падманваў пенсіянераў5

Зноў арыштавалі злодзея ў законе Паштэта — узяўся за старое і падманваў пенсіянераў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць