Прэм'ер-міністр Шахбаз Шарыф наведае Беларусь пасля свята Ураза-байрам 10 і 11 красавіка. Для падрыхтоўкі паездкі прэм'ер-міністра у Мінск 3 красавіка прыбудзе высокапастаўленая пакістанская дэлегацыя на чале з федэральным міністрам Алімам Ханам.

Лукашэнка з Шахбазам Шарыфам падчас свайго візіту ў Пакістан у лістападзе 2024 года
Шарыф плануе сустрэцца з Аляксандрам Лукашэнкам і абмеркаваць інвестыцыі, эканамічнае супрацоўніцтва і ўмацаванне гандлёвых адносін. Абмеркаванне таксама закране супрацоўніцтва ў вытворчасці трактароў у Пакістане.
Чакаецца таксама, што прэм'ер-міністр Пакістана выступіць з прамовай па пытаннях, звязаных з вайной ва Украіне.
Каментары