Грамадства44

Лукашэнка паедзе ў М'янму

Аляксандр Лукашэнка прыняў запрашэнне наведаць з візітам М’янму. Пра гэта ён заявіў па выніках перамоў з прэм’ер-міністрам, старшынём Дзяржаўнага адміністрацыйнага савета Рэспублікі Саюз М’янма Мін Аун Хлайнам, піша «Спутнік».

Фота: БелТА

«Я хацеў бы падзякаваць за грунтоўную і прадметную размову падчас візіту ў Беларусь (…) Дзякую за запрашэнне наведаць вашу цудоўную краіну, думаю, што ў найбліжэйшы час мы з вамі сустрэнемся ў вас», — сказаў Лукашэнка.

Ён таксама паведаміў, што ў бліжэйшы час беларускія спецыялісты, міністры, члены ўрада наведаюць М’янму, а спецыялісты з гэтай краіны прыедуць у Беларусь, каб глыбей і ўсебакова вывучыць магчымасці і пашырыць супрацоўніцтва.

Ён падкрэсліў, што краінам не варта ўпускаць час і варта развіваць супрацоўніцтва, у тым ліку на фоне санкцый.

«Будуць і санкцыі, якія ёсць і ў вас, і ў нас. Але санкцыі — гэта час магчымасцей, таму мы дамовіліся скарыстацца гэтымі магчымасцямі і паглыбіць нашы адносіны. І мы гэта зрабілі», — заявіў Лукашэнка.

Ён таксама паабяцаў Мін Аун Хлайну, што беларускія назіральнікі прыедуць на выбары ў М’янме, якія запланаваны на канец 2025 — пачатак 2026 года.

Каментары4

  • першы візіт у расею, другі - у м'янму
    07.03.2025
    а куды паедзе сьвета?
  • Bumbajumba
    07.03.2025
    Каб яго папуасы з'елі!
  • Ёсік
    07.03.2025
    Так выпячвае гэтую сустрэчу, як быццам зь кім та моцным. М'янма (Бірма былая) - галеча, амаль 5 гадоў грамадзянская вайна. Я, нават, не магу ўявіць, што адбудзецца, калі Дональд Т. пагадзіцца і адважыцца прыехаць у Беларусь на запрашэньне пуціна аб міры ва Украіне размаўляць. Маўзалей пачнуць будаваць, ці помнік пры жыцьці паставяць, дзе дырэктар саўгаса ў руках трымае Глобус.

Цяпер чытаюць

Камеры на дарогах усё ж пачалі лавіць аўто без тэхагляду? Беларус паказаў, як атрымаў штраф2

Камеры на дарогах усё ж пачалі лавіць аўто без тэхагляду? Беларус паказаў, як атрымаў штраф

Усе навіны →
Усе навіны

Маршрутчык гадамі падманваў даверлівых жанчын і выцягнуў з іх амаль 70 тысяч рублёў2

У Мінску асфальт паклалі ўздоўж прыпаркаванага аўтамабіля

У Мінску з’явяцца «марудныя зоны» для самакатаў. Дзе менавіта?

Колькі Ірына Абельская зарабляе на пасадзе кіраўніцы «лечкамісіі»6

Марын Лё Пэн прыгаварылі да чатырох гадоў7

«Насенне ад Бацькі». Дзяўчынка, якой уручылі костачкі кавуна ад Лукашэнкі, аказалася не простай школьніцай, а дачкой мясцовага функцыянера4

Мабільны Анжалікі Мельнікавай з 19 сакавіка знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі83

Прызначаны новы кіраўнік Мінскай вобласці4

Юрый Караеў прызначаны кіраўніком Гродзенскай вобласці8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камеры на дарогах усё ж пачалі лавіць аўто без тэхагляду? Беларус паказаў, як атрымаў штраф2

Камеры на дарогах усё ж пачалі лавіць аўто без тэхагляду? Беларус паказаў, як атрымаў штраф

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць