Вайна66

Генерал Суравікін у кастрычніку 2022 года прапаноўваў ударыць ядзернай зброяй, каб спыніць украінскі наступ

Размову Суравікіна з начальствам перахапіла амерыканская выведка, піша The New York Times.

Сяргей Суравікін. Фота: AP

Камандуючы расійскай арміяй ва Украіне Сяргей Суравікін у кастрычніку 2022 года прапаноўваў нанесці ўдар тактычнай ядзернай зброяй, каб спыніць наступ украінскай арміі на поўдні.

Размову Суравікіна перахапіла амерыканская выведка. Пра тое, што расійскія вайсковыя абмяркоўвалі ядзерны ўдар, амерыканская прэса паведамляла і раней. Але тады не было вядома, хто менавіта прапаноўваў такі крок адчаю.

Да таго моманту амерыканскія спецслужбы ацэньвалі верагоднасць выкарыстання Расіяй ядзернай зброі ва Украіне ў 5—10 працэнтаў. Пасля перахопу размовы Суравікіна пазіцыя ЦРУ змянілася: там казалі, што, калі расійскі фронт на поўдні абрынецца, верагоднасць складзе ўжо 50 працэнтаў.

УСУ ў жніўні-лістападзе 2022 года актыўна наступалі на Херсонскім напрамку. Цікава, што калі еўрапейскі генералітэт вітаў такое развіццё падзей, то ў Вашынгтоне былі іншыя настроі. Як піша The New York Times, галоўныя дарадцы прэзідэнта Байдэна нервова разважалі, ці не варта наадварот папрасіць украінцаў запаволіць наступ.

Гэтая хвіліна магла стаць для Украіны найлепшай магчымасцю нанесці Расіі пераломны ўдар. Але таксама гэта магла быць найлепшая магчымасць распаліць шырокамаштабную вайну, якой ў Вашынгтоне не хацелі.

Па выніку, у лістападзе УСУ вызвалілі Херсон. У Расіі адступленне з горада назвалі тактычным. Ужо ў студзені 2023 года Пуцін звольніў Суравікіна з пасады камандуючага расійскай арміяй ва Украіне.

Каментары6

  • Андрусь
    30.03.2025
    Гэту размову спецыяльна зрабілі даступнай для амерыканцаў каб баяліся Рашкі
  • Калхозьнік
    30.03.2025
    Нейкі му...к у пагонах нешта ляпнуў гэбнюку пра ядзерную бомбу і ўся Амерыка з НАТА абаср....ся.
  • Бывалы
    30.03.2025
    За такие заявления при Рейгане уже давно бы нанесли по кремлю превентивный удар. А при текущих американских лидерах, натовские генералы лишь решили одеть памперсы, испугавшись кремлевских коричневых линий.

Цяпер чытаюць

Зноў арыштавалі злодзея ў законе Паштэта — узяўся за старое і падманваў пенсіянераў4

Зноў арыштавалі злодзея ў законе Паштэта — узяўся за старое і падманваў пенсіянераў

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксандр Кабанаў патлумачыў, чаму больш не камунікуе з былым калегай Сяргеем Пятрухіным2

У Маладзечне ў пустым вагоне знайшлі 27-гадовага амерыканца, які нелегальна трапіў у Беларусь з Літвы13

У Мінску скончыліся вольныя месцы для новабудоўляў

Пацвердзілася гібель на палігоне ў Падброддзі толькі трох амерыканскіх вайскоўцаў. Адзін знік без вестак

У Гомелі скульптуру Гулівера заменяць на скульптуру ратавальніка

«Людзі хочуць перамоваў з тымі, хто марыць іх знішчыць фізічна». Гутарка з Аляксандрам Кабанавым пра жыццё, «Белпол» і разыходжанне з Пятрухіным8

У Крамлі сумняюцца, што Трамп так ужо моцна злуецца на Пуціна3

Маршрутчык гадамі падманваў даверлівых жанчын і выцягнуў з іх амаль 70 тысяч рублёў2

У Мінску асфальт паклалі ўздоўж прыпаркаванага аўтамабіля

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зноў арыштавалі злодзея ў законе Паштэта — узяўся за старое і падманваў пенсіянераў4

Зноў арыштавалі злодзея ў законе Паштэта — узяўся за старое і падманваў пенсіянераў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць