Ён лёгка праслізнуў пад плотам і прагуляўся па тэрыторыі.

На тэрыторыю Гродзенскага РАУС у ноч на нядзелю пранік незвычайны «дыверсант». Камеры зафіксавалі жывёліну, якая пралезла пад плотам з калючым дротам.
Звярок прагуляўся па тэрыторыі аддзела міліцыі, «праінспектаваў» транспарт і рушыў сабе далей. Ён скочыў у сажалку побач і паплыў у бок «Гродна-Азот».
У міліцыі паведамілі, што гэта быў янот. Аднак, мяркуючы па відэа, хутчэй за ўсё ў РАУС пранік барсук. Яго выдала характэрная форма галавы і белая паласа.
Каментары