У Стоўбцах дзіця гуляла ў рыцара, але ўсё пайшло не па плане. Давялося выклікаць МНС
Дзіця 2022 года нараджэння надзела на галаву гаршчок, а зняць ужо не змог.
У Стоўбцах трохгадовае дзіця загулялася і надзела на галаву гаршчок. Але самастойна зняць «галаўны ўбор» не атрымалася. Не змаглі дапамагчы і бацькі, таму вырашылі выклікаць ратавальнікаў.
Супрацоўнікі МНС распілавалі гаршчок і знялі яго з галавы дзіцяці. Паведамляецца, што медыцынская дапамога малому не спатрэбілася.
Каментары