Грамадства1818

«Мы для іх — мяса». Палітвязень выйшаў з меланомай, ён ускладае віну на начальніцу санчасці і прымусовае галенне галавы

Блогер з Гродна Вадзім Vadimati Ермашук быў асуджаны на тры гады зняволення за «абразу Лукашэнкі» і «здзек з дзяржаўных сімвалаў». Зняволенне ў «нізкім статусе» не мінула без знаку: на волю 39-гадовы на той момант мужчына выйшаў з цэлым букетам дыягназаў. Самы страшны сярод іх — анкалогія. 

Вадзім Ермашук, студзень 2025 года. Фота: Наша Ніва

Меланома — гэта адна з самых агрэсіўных злаякасных пухлін, якая праз лімфу і кроў дае метастазы ў самыя розныя органы цела.

Меланому выяўляюць пры візуальным аглядзе. Гэтае злаякаснае ўтварэнне адрозніваецца ад радзімак. «Наша Ніва» папрасіла Вадзіма Ермашука падрабязней расказаць пра свой досвед сутыкнення з турэмнай медыцынай.

Першы раз Вадзіму стала дрэнна яшчэ ў Шчучынскім ІЧУ, дзе ён адбываў адміністрацыйны арышт — там ён захварэў на каранавірус.

«У мяне была высокая тэмпература, пад 39. А тут мяне збіраюцца судзіць ізноў. Суддзі Алене Пятровай, відаць, паставілі задачу падоўжыць маю адміністратыўку, каб у СК паспелі даляпаць крымінальную справу. Суд быў па відэасувязі — я атрымаў 15 сутак. Гэта было тыпу хуліганства за тое, што я званіў у службу 115, якая займаецца ўпарадкаванасцю, і сварыўся з імі, чаму яны не зрабілі святла. Мне тады выклікалі хуткую, суддзі перадалі даныя па маім здароўі, ёй даводзілі, што суд праз маю хваробу можна адкласці, тым больш гэта адміністратыўка. Але Пятровай было ўсё роўна.

Яшчэ мянты здзекаваліся: «Прайдзі гэты суд з годнасцю, ну што ты». Па выніку, нягледзячы на зафіксаваныя хуткай тэмпературу і ціск, Пятрова прысудзіла мне яшчэ 15 сутак. Падчас іх мне і выставілі абвінавачванне па крымінальнай справе».

У Шчучынскім ІЧУ Вадзіму давалі таблеткі, але толькі таму, што іх прынеслі ў перадачы сваякі. Там жа, па словах Вадзіма, на нервовай глебе ў яго ўпершыню праявіўся псарыяз:

«Спачатку не мог зразумець, што гэта за корка ў мяне з’явілася. А цяпер заўсёды, як пачынаю нервавацца, у мяне ў плямах нос, лоб, галава, спіна».

У Шчучыне Вадзіма ўтрымлівалі ў халоднай камеры, і гэта, на яго думку, стала падставай для прастатыту (запаленчае захворванне прадсталёвай залозы — НН).

Пасля пераводу ў гродзенскую турму да пакут дадаліся вошы. Але найбольш здароўе блогера пасыпалася падчас знаходжання ў калоніі.

«Калі цябе нешта непакоіць у калоніі, ты найперш ідзеш да чалавека, які ў атрадзе адказны за медыцыну. Цябе запісваюць ці да начальніцы медчасці, ці да тэрапеўта. Ты ім паведамляеш пра свае праблемы, але цябе нават не аглядаюць, а проста даюць нейкія таблеткі. Можна запісацца да канкрэтнага доктара, але звычайна там чэргі.

Самая вялікая, відаць, да зубнога: зубы там праз [непаўнавартаснае] харчаванне ляцяць вельмі хутка. І калі прыходзіш да доктара, ён часцей адразу вырывае зубы. Я да зубнога не хадзіў, бо хацеў захаваць свае 32 перліны».

З перыядычнасцю раз на месяц-два на зону прыходзілі дактары са свабоды.

«Хірург, уролаг, лор могуць прыйсці. Але яны таксама працуюць на ад***іся. Маю грыжу аглядаў хірург з волі. Прастатыт у мяне таксама знайшоў доктар з волі, і я ім на вуха шаптаў: «Дапамажыце, калі ласка».

Але менавіта з дапамогай, нават калі ў цябе нешта выявяць, там складана. У зоне лепш увогуле не хварэць — для іх лепш, каб бы ты здох і цябе вывезлі. Каб ад цябе менш праблем было».

Вадзім адзначае, што на яго грыжу доўга ніхто не звяртаў увагу.

«У іх рэакцыя была такая: ну, праблема ёсць, але ты ж разумееш, што ўсё складана. Але потым я падняў сапраўдны хай — я падумаў, што ў мяне пухліна такая. Не ведаў спачатку, што гэта грыжа, і спужаўся моцна. Я і сваім сваякам пачаў даводзіць, што нешта не тое, і ў медчасці, і намесніку начальніка калоніі, і псіхолагам.

Мне дазволілі нейкі час не працаваць, бо грыжа гэтая балела, я прачынаўся штоноч. Але потым усё роўна начальніца санчасці Дар’я Ласкаўнёва сказала: «Ты можаш працаваць, ты павінен працаваць». І ўжо іншыя хлопцы з нізкага статусу мяне самі шкадавалі, таму што бачылі, што мне цяжка, і шмат чаго рабілі за мяне».

Па словах Вадзіма, пасля яго скаргаў на грыжу сувязным з медчасцю перадалі аб’яву: тым, у каго яшчэ пахвінная грыжа, прыйсці паказацца.

«Многіх зэкаў, якім яшчэ доўга было сядзець, вывезлі тады на волю праапераваць, дзякуючы мне. Там цэлая спецаперацыя была. І ім хоць грыжы тыя павыдалялі. Але мяне самога гэта не тычылася, таму што я палітычны».

На зоне Вадзіму давалі медыкаменты, збольшага «для агульнай падтрымкі».

«Так, я там на нагах перанёс гемарой, але давалі толькі нейкія супрацьзапаленчыя медыкаменты, свечкі. Ад ціску давалі. Яшчэ антыдэпрэсанты даваў псіхіятр. Ад прастатыту таксама нешта давалі (хаця сэнсу было мала, бо ты трапляў у ШЫЗА, і ён у цябе зноў развіваўся). Яшчэ мне адзін раз дазволілі медыцынскую пасылку ад родных — там былі добрыя таблеткі і пояс для грыжы».

Асноўная прэтэнзія Вадзіма да медыкаў і начальства бабруйскай калоніі — поўнае ігнараванне яго анкалогіі.

«Яшчэ да пасадкі я звярнуўся да дактароў-анколагаў Гродна: у мяне нават на той момант радзімкі не было, толькі плямка. Яе сказалі назіраць і даследаваць, але мяне затрымалі. І ў калоніі яна пачала моцна свярбець, балець. Яе мне яшчэ пашкоджвалі, калі галілі галаву [у Вадзіма злаякасная меланома завушнай вобласці справа — НН]. Я прасіў не чапаць гэты бок, але наш знешні выгляд кантралявалі, мы павінны былі цалкам лысымі быць. Калі ты не лысы, то пайшоў бы ў ШЫЗА.

Я казаў медыкам, што, магчыма, у мяне нешта не тое з гэтай радзімкай, але яны мне проста не верылі — думалі, ці то я жартую, ці на жаль цісну».

Меланома на скуры. Ілюстрацыйнае фота: Wikimedia Commons

Тады Вадзім пачаў апісваць сваю праблему ў кожным лісце і званках сваякам.

«Я ў лістах пісаў, што мне дрэнна. Але адміністрацыя іх не перадавала сваякам, толькі нешта больш нейтральнае. Пры гэтым мяне да сябе адразу выклікалі псіхолагі і намеснік калоніі і размаўлялі са мной: што табе не так?»

У змаганне за Вадзіма ўключылася яго сям’я, якая пачала актыўна пісаць лісты з просьбай праверыць яго здароўе — на адрас начальства калоніі і ў пракуратуру.

«Зона зрабіла злачынства, калі яны адпісалі маёй цётцы, што ўсё з маім здароўем тыпу нармальна, а ў мяне ўжо на той момант была анкалогія, і яны маглі на ранняй стадыі гэта знайсці. Мала таго, за лісты маіх сваякоў мяне яшчэ і насварыла незадаволеная Ласкаўнёва пасля: «Што там твае скардзяцца, што ты там нагаварыў? Паглядзі, як ты добра выглядаеш, тут яшчэ і горш людзі выглядаюць, а ў цябе ўсё нармальна». А мне было вельмі дрэнна, я згасаў. Мы для іх — мяса, тым больш у мяне яшчэ быў нізкі статус».

Адказы сваякам Вадзіма за подпісам начальніка калоніі Яўгена Бубіча, згодна з якімі блогер не скардзіўся на стан здароўя і яно ацэньвалася як «задавальняльнае». Таксама ў лісце сцвярджаецца, што з Ермашука ў калоніі ніхто не здзекуецца

Вадзім кажа, што праз абыякавасць начальнікаў турмы і калоніі, турэмных медыкаў ён згубіў гады, за якія яго анкалогія прагрэсавала.

BYSOL адкрыў збор на лячэнне для Вадзіма

Каментары18

  • Факт
    19.01.2025
    Медицинскую часть колонии возглавляет майор внутренней службы 42-летняя ДАРЬЯ ЛАСКАВНЕВА.
    Она уроженка города Никель Мурманской области, РФ.
    Гражданство Беларуси получило в 2009 году. Муж начмеда также работает в пенитенциарной системе, сообщает BelPol.

    Ласкавнева поступила на службу в 2010 году на должность врача-терапевта. За 7 лет она из лейтенанта дослужилась до майора внутренней службы, что бывает крайне редко. Именно она отказывает в обследованиях состояния здоровья политическим заключенным, позволяет привлекать больных политзаключенных к тяжелому физическому труду, а также помещать их в СИЗО и ПКТ. Бывший политзаключенный Олег Кулеша так охарактеризовал начмеда: «Эта женщина — большая сторонница Лукашенко и исключительная садистка».

    https://djuarocu2gf6z.cloudfront.net/ru/337954
  • Факт
    19.01.2025
    Как уроженцы Российской Федерации пытают беларусов в тюрьмах. Ласкавнева Дарья Петровна, уроженка г. Никель, Мурманской области, Россия. Фото.
    https://belpol.pro/bespredel-karatelej-v-ik-2-bobrujsk/
  • .
    19.01.2025
    Забіваюць, знішчаюць людзей.
    Нават калі не наўмысна, то праз стан сістэмы, дзе няма адказнасці і сумлення.
    І на свабодзе тое ж самае, але там чалавек хаця бы можа дапамагчы сябе сам.

Цяпер чытаюць

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава25

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

Магутны землятрус у М'янме. Паніка ў Бангкоку2

У міліцыі назвалі памер хабару, які ўзяў намеснік дырэктара Беларускай чыгункі6

Мінчукі размятаюць свежы бярозавік1

Пуцін прапанаваў увесці знешняе кіраванне ва Украіне для правядзення выбараў і паабяцаў дабіць УСУ20

У міліцыі расказалі, як знайшлі забойцу двух чалавек у Рагачоўскім раёне1

305 рублёў за цукарніцу, 456 за заварнік: цэны ў анлайн-краме Свята-Елісавецінскага манастыра шакуюць19

Аперацыя па пошуку салдатаў ЗША, што праваліліся ў балота ў Літве, доўжылася ўсю ноч2

Гэты маленькі звярок можа раскрыць сакрэт барацьбы са старэннем6

«Рыхтавацца да найгоршага»: Макрон заявіў, што ў Парыжы абмяркоўвалі планы падтрымкі Украіны без ЗША2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава25

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць