Белы дом не падтрымлівае ідэю Пуціна аб увядзенні знешняга кіравання ва Украіне
Пуцін прапанаваў перадаць Украіну пад часовы кантроль ААН да абрання «дзеяздольнага» ўрада і толькі пасля таго абмяркоўваць мірную дамову. Аднак гэтая ідэя, якая супярэчыць украінскаму заканадаўству, не знайшла падтрымкі ў амерыканскай адміністрацыі.

Улада ва Украіне вызначаецца яе Канстытуцыяй і ўкраінскім народам — так у Белым доме адрэагавалі на словы Уладзіміра Пуціна пра тое, што ў краіне, супраць якой ён вядзе вайну, можна ўвесці знешняе кіраванне пад эгідай ААН. Каментары з ЗША прыводзіць агенцтва Reuters, якое спасылаецца на неназванага прадстаўніка Рады нацыянальнай бяспекі.
Свае заявы па Украіне Пуцін зрабіў позна ўвечары 27 сакавіка падчас размовы з маракамі падводнай лодкі «Архангельск». Ён сярод іншага прывёў прыклады сітуацый, калі ўводзілася знешняе кіраванне, успомніўшы пра распад Югаславіі, Усходні Тымор і Папуа-Новую Гвінею.
Прапанову Пуціна раней чакана раскрытыкавалі ва Украіне і Еўрасаюзе.
Пуцін прапанаваў увесці знешняе кіраванне ва Украіне для правядзення выбараў і паабяцаў дабіць УСУ
Пуцін гістарычна аргументаваў планы Трампа анексаваць Грэнландыю
Францыя і Вялікабрытанія адправяць ва Украіну сумесную вайсковую місію
Кандыдат на міністра замежных спраў Германіі: Расія хацела зрабіць Украіну васалам як Беларусь
Каментары