За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася на 47 тысяч чалавек
Кожны год краіна губляе па буйным раённым цэнтры. І гэта без уліку таго, хто з'ехаў у эміграцыю.

Мінск, ілюстрацыйны здымак. Фота: Contributor Getty Images
Па стане на 1 студзеня 2025 года ў Беларусі жылі 9 109 280 чалавек. Паводле падлікаў Белстата, за год насельніцтва скарацілася амаль на 47 тысяч чалавек.
Падобная тэндэнцыя працягваецца і апошнія гады.
Змяшчэнне колькасці насельніцтва Беларусі
- за 2024 — на 47 тысяч
- за 2023 — на 45 тысяч
- за 2022 — на 55 тысяч
- за 2021 — на 94 тысячы
- за 2020 — на 61 тысячу
Насельніцтва па абласцях і Мінску па стане на 1 студзеня 2025 года
- Мінск — 1 996 730 чалавек
- Мінская вобласць — 1 456 357 чалавек
- Гомельская вобласць — 1 327 973 чалавек
- Брэсцкая вобласць — 1 299 912 чалавек
- Віцебская вобласць — 1 072 063 чалавек
- Гродзенская вобласць — 984 880 чалавек
- Магілёўская вобласць — 971 365 чалавек.
Афіцыйная статыстыка працягвае лічыць жыхарамі Беларусі тых, хто выехаў з краіны, але мае тут рэгістрацыю. Рэальная колькасць насельніцтва яшчэ меншая.
Цяжка сказаць, ці можна давяраць гэтай статыстыцы, з улікам таго што раней улады Беларусі сістэматычна фальсіфікавалі выбарчую і медыцынскую статыстыку.
Каментары