Лукашэнка рэзка абсек ініцыятыву прэм'ера Турчына: «Пачынае варушыць старое»
Лукашэнку не падабаецца ідэя, выказаная днямі нядаўна прызначаным прэм'ерам Аляксандрам Турчыным, адносна таго, што трэба падкараціць спіс тавараў, на якія цэны рэгулююцца дзяржавай.

Турчын у інтэрв'ю тэлеканалу «Беларусь 1» выказаў такое сваё бачанне праблемы:
«Нам трэба вызначыцца з тым пералікам тавараў, які хвалюе большасць людзей. І, скажам так, уплывае на малазабяспечаныя, неабароненыя слаі нашага насельніцтва. Таму канцэптуальна я думаю, што звужэнне гэтага пераліку відавочна.
Нам трэба пакінуць тыя тавары, якія ў найбольшай ступені хвалююць людзей. У рамках гэтага пераліку мы павінны задаць нейкія рамкі або параметры суб'ектам гаспадарання. Каб той жа вытворца не хадзіў у аблвыканкам па кожнае ўзгадненне.
Гэта значыць, нейкія зададзеныя параметры, у рамках якіх ты працуеш. Калі ты выходзіш за гэтыя параметры, тады неабходна нейкае ўзгадненне».
Лукашэнку, аднак, такі падыход абурае:
«Новы прэм'ер-міністр пачынае варушыць старое, што: «Ну чаго там мы парымся, давайце скароцім напалову або на траціну кантраляваныя тавары, хай яны самі там павялічваюць кошт як хочуць, а вось гэтыя сацыяльна значныя тавары — гэта важна». А хто сказаў, што гэта сацыяльна значнае? Дапусцім, аўтамабіль для нас ужо перастаў быць сацыяльна значным. Ці ён сацыяльна значны? Ці залатое кальцо? […] Дык гэта не сацыяльна значны тавар? Быццам бы не».
Таму, як ён лічыць калі «мы старымі шляхамі пойдзем, то мы наўрад ці што-небудзь выпрацуем».
Турчын: Пералік тавараў з рэгуляванымі цэнамі скароцяць
Турчын: У Беларусі не будуць бяздумна займацца эмісіяй грошай
Лукашэнка звольніў чыноўніцу, якая кемарыла падчас ягонай інаўгурацыі
Лукашэнка: Некаторыя тут пачалі вякаць, зараз у Нацбанку ўключаць станок
Лукашэнка даручыў «давесці ла ладу» Брэст і Магілёў
Каментары