Грамадства4040

Дзяржаўная раёнка апублікавала здымак Качанавай без рэтушы. Гэта значна адрозніваецца ад таго, што мы прывыклі бачыць

Свежыя фотаздымкі Наталлі Качанавай на сайце газеты «Міёрскія навіны» заўважыла «Віцебская Вясна». Калі афіцыйныя каналы старанна рэтушуюць здымкі старшыні Савета Рэспублікі, то мёрская раённая газета не зрабіла гэтага.

На сайце мясцовага выдання Наталля Качанава павіншавала з 60-гадовым юбілеем калектыў мясакамбіната. Навіна была праілюстравана зусім не парадным фотаздымкам высокай кіраўніцы.

Публікацыя была зроблена месяц таму, але ніякіх наступстваў для рэдакцыі, відавочна, не мела. 

Хаця чытачы прызвычаіліся бачыць Качанаву зусім іншай. І такі адрэтушаваны здымак таксама ёсць на «Міёрскіх навінах». 

Магчыма, што глыбокая рэтуш Качанавай ад сталічных піяршчыкаў на афіцыйных рэсурсах — гэта іх уласная ініцыятыва. 

Наталля Качанава нарадзілася 25 верасня 1960 у Полацку. Па нацыянальнасці руская. Скончыла Наваполацкі політэхнічны інстытут (1982) і Акадэмію кіравання (2006).

Працавала ў полацкім «Водаканале» (1982—1995), у жыллёва­камунальнай гаспадарцы Полацка (1995—2002).

У 2002—2007 — начальніца аддзела ЖКГ, намесніца старшыні Полацкага гарвыканкама па будаўніцтве і ЖКГ, у 2007—2014 — старшыня Наваполацкага гарвыканкама.

2014—2016 — намесніца прэм'ер-міністра Беларусі.

2016—2019 — кіраўніца Адміністрацыі прэзідэнта.

З 2019 — старшыня Савета Рэспублікі.

Замужам, мае дзвюх дачок.

Каментары40

  • Параўноўваю
    26.03.2025
    На першай фотцы сапраўды падобная да рускай цёткі. Якой яна і ёсць. Прыблуда з усходу. Гэта ж яна, спецыялістка па водаканалу, прыдумала Новай Баравой адключыць ваду. Прыблудзілася і хазяйнічае.
  • Во яно як
    26.03.2025
    А я ж думаў, што Джаба Хат – гэта фантастычны пэрсанаж прыдуманы Джорджам Лукасам... Век жыві век вучыся.
  • даведка
    26.03.2025
    Кочанову не допустят на следующие выборы президента, ибо по фото моложе 40 лет.

Цяпер чытаюць

Пасля знікнення спікеркі Мельнікавай няма доступу да рахункаў Каардынацыйнай рады46

Пасля знікнення спікеркі Мельнікавай няма доступу да рахункаў Каардынацыйнай рады

Усе навіны →
Усе навіны

«Цяпер я на ўколах і антыбіётыках». Апошняе паведамленне ад Анжалікі Мельнікавай было пра цяжкую хваробу12

Менеджарка «Кока-колы», якая пайшла ў палітыку. Што вядома пра зніклую спікерку КР Анжаліку Мельнікаву12

Пасля пачатку перамоў аб перамір'і расійская армія праводзіць рэкордную колькасць «мясных штурмаў»4

Дзярждэп ЗША афіцыйна паведаміў Кангрэсу пра роспуск USAID12

Анжаліка Мельнікава сама пакінула тэрыторыю Польшчы на самалёце12

Беларуска, якая расказвае пра народ нгаі таху. Хто яна — пераможца World Press Photo Таццяна Чыпсанава?3

Спікерка КР Анжаліка Мельнікава таемна вылецела ў Лондан — і прапала50

Памёр музыка Сяргей Кныш3

У Беларусі хочуць вярнуць адказнасць за нецэнзурную лаянку22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля знікнення спікеркі Мельнікавай няма доступу да рахункаў Каардынацыйнай рады46

Пасля знікнення спікеркі Мельнікавай няма доступу да рахункаў Каардынацыйнай рады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць