У міліцыі назвалі памер хабару, які ўзяў намеснік дырэктара Беларускай чыгункі
Адзін з самых вялікіх хабараў у 2024 годзе ў Беларусі быў хабар 370 тысяч даляраў першаму намесніку начальніка Беларускай чыгункі Пятру Дулубу. Пра гэта ў інтэрв'ю sb.by распавёў начальнік ГУБАЗіКа Андрэй Ананенка.

Пра затрыманне Пятра Дулуба стала вядома ў чэрвені мінулага года.
Хабары Дулуб браў цягам некалькіх гадоў, паведаміла тады МУС. У схованках кватэры і загараднага дома топ-менеджара чыгункі знайшлі больш за 3 мільёны даляраў. Дзяржаўныя медыя падкрэслівалі, што ён браў рэкордныя для нашай краіны хабары, але жыў сціпла.
«Хабары браў гадамі і іх наогул не траціў. Ёсць загарадны дом, але ў асноўным жыў у просценькай кватэры, дзе вывальваюцца разеткі, ездзіў на недарагой патрыманай машыне і вёў аскетычны лад жыцця на ўзроўні ніжэйшым за сярэдні», — казалі ў сюжэце АНТ.
Каментары
А не тратьте тучу денег на работу тунеядских комиссий и сотрудничающих с ними ментов, которые бегают за многодетными домохозяйками, требуя их трудоустройства.
Вот же куча денег для ФСЗН - миллионы долларов в гаражах у чиновников-взяточников.