Пра арышт актывісткі паведамілі яе расстроеныя сябры з канала «Праваслаўны Супраціў Вялікай, Малой і Белай Русі». Карэспандэнту «Люстэрка» ў судзе пацвердзілі інфармацыю пра гаротны лёс даносчыцы.

Тэлеграм-канал Бондаравай не аднаўляецца ўжо два дні.
Як выявілася, суд Маскоўскага раёна Мінска прыняў рашэнне аб яе арышце 26 сакавіка.
Вядомая даносчыца Вольга Бондарава з 2020 года актыўна змагаецца з усім, што падаецца ёй пагрозай для «рускага свету» і «традыцыйных каштоўнасцяў». Пры гэтым яна часта блытае берагі, накідваючыся з абвінавачваннямі на высокіх чыноўнікаў, сілавікоў і нават на членаў сямейнага клана самога Лукашэнкі.
«Сілавікам рэспект. Сялусе ганьба». Бондарава прыдумала мянушку для нявесткі Лукашэнкі
Прыхільнікі Бондаравай святкуюць перамогу над каналам «ДСП» на 120 падпісчыкаў
Бондарава дамаглася адмены купальскага фестывалю ў Дудутках
Пасля нападак праўладных актывістаў у Мінску закрылі выставу «Беларускі бестыярый»
Каментары