Жыхар Баранавічаў вырошчваў дома каноплі. Судзілі яго ў мясцовай школе
Асуджаны 31-гадовы жыхар Баранавічаў патлумачыў, што хацеў каноплямі вылечыць сваё бяссонне. Пра выпадак распавялі ў Генпракуратуры.

Суд па справе жыхара Баранавічаў прайшоў у мясцовай Сярэдняй школе №17 — на ім прысутнічалі вучні старэйшых класаў.
31-гадовага беларуса прыгаварылі да 3 год хатняй хіміі за вырошчванне раслін, якія ўтрымліваюць псіхатропныя рэчывы (артыкул 329 КК).
Абвінавачванне заявіла, што дома ў асуджанага знайшлі ўсё абсталяванне для вырошчвання каноплі: насенне, угнаенні, лямпы для асвятлення і грунт, а таксама спецыяльныя гаршкі. Усяго ў яго кватэры было 113 раслін каноплі.
Мужчына сказаў, што ў снежні 2024 вырашыў вырасціць расліну, каб вылячыць бяссонне. Вобшук ў яго дома правялі таксама ў снежні 2024 года.
Каментары
У Нідэрландах раней копы цеплавізарам карысталіся, бо днаты шмат цеплыні рассейвалі.