Меркаванні1919

Халезін: Можа адбыцца момант, калі Лукашэнка папросіць увайсці ў Беларусь полк Каліноўскага

Рэжысёр і грамадскі дзеяч расказаў таксама, што чуў ад польскага дыпламата пра перамовы Лукашэнкі з ЗША.

Аляксандр Лукашэнка. Фота: Getty Images

Мікалай Халезін у новым выпуску ютуб-перадачы «Мне таксама не падабаецца» сцвярджае, што за дзесяць дзён да таго, як газета The New York Times апублікавала артыкул аб падрыхтоўцы здзелкі паміж ЗША і Лукашэнкам (вызваленне палітвязняў у абмен на санкцыі па калію і банках), яму пра гэта расказаў адзін знаёмы польскі дыпламат:

«Дзесяць дзён таму мне сказаў адзін з польскіх супрацоўнікаў МЗС. (…) Тады я не мог пра гэта сказаць, бо (…) ніводнага факту не было. Ёсць такая ідэя, якую можа разруліць амерыканская адміністрацыя, пачаўшы перамовы адначасова з Еўрасаюзам. То-бок каб гаварыць пра адмену санкцый, каб амерыканцы патрабавалі з аднаго боку, Еўрасаюз з другога адпускаць палітзняволеных».

Аднак, як сцвярджае рэжысёр, з гэтай ідэяй не ўсё так проста:

«Адміністрацыя Лукашэнкі патрабуе, каб людзі, якіх адпускаюць, адразу пакідалі краіну. Не ўсё так проста, тыпу мы размяняем — і ўсё. Не, там ёсць куча нюансаў. Я так разумею, што Лукашэнка хоча засцерагчыся ад уплыву «на зямлі» людзей, якія маюць вагу і аўтарытэт», — даводзіць Халезін.

Па словах рэжысёра, навіна аб магчымасці такой здзелкі ёсць «вялікім сюрпрызам для Пуціна» і цяпер Расія будзе азадачана тым, як гэта павярнуць у свой бок.

«У Лукашэнкі такое пытанне: як мне атрымаць грошы з гэтага? Як пачаць зноў прадаваць калій, як запусціць банкаўскае асяроддзе, каб яно магло гэтыя грошы нейкім чынам адмываць-перамываць? А ў Пуціна іншае пытанне: як я магу выкарыстаць Беларусь для паставак узбраення з краін-ізгояў для таго, каб яны адпраўлялі гэтыя ўзбраенні мне, а я іх выкарыстоўваў ва Украіне. Гэта тая дуальнасць, якая існуе для Лукашэнкі. Таму што Лукашэнка менш за ўсё хоча выкарыстоўваць свае магчымасці для таго, каб пастаўляць зброю Расіі для выкарыстання яе ва Украіне. І ён гэта не хоча не таму, што ён любіць украінцаў ці баіцца рускіх, а таму што ён разумее, што для яго гэта шмат непрыемнасцяў і гэта пагражае яго жыццю і жыццю яго сыноў».

Гэты фактар, заўважае Халезін, неабходна ўлічваць у аналізе сітуацыі.

«Я веру ў тое, што (…) можа адбыцца момант, калі Лукашэнка папросіць увайсці ў Беларусь полк Каліноўскага. Як толькі ён зразумее, што пагроза Пуціна і пагроза ўваходжання расійскіх войск нашмат большая за ўсе астатнія пагрозы, ён можа папрасіць полк Каліноўскага ўвайсці і заступіцца за Беларусь. Гэта яго антыкрызісны менеджмент, яго ўяўленне аб жыцці».

«Мы ўступілі ў нейкі зусім іншы гістарычны працэс, у якім нічога нельга адмаўляць», — ацэньвае Халезін цяперашнюю міжнародную сітуацыю.

Каментары19

  • Бывалы
    17.02.2025
    Как режиссер-фантаст, Николай хороший специалист
  • 777
    17.02.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Сымон
    17.02.2025
    Вызваленне на ўмовах выезду з краіны - гэта мае назву "дэпартацыя уласных грамадзян". І гэта ніякім чынам не адзначае спынення рэпрэсій

Цяпер чытаюць

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава30

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

Магутны землятрус у М'янме. Паніка ў Бангкоку2

У міліцыі назвалі памер хабару, які ўзяў намеснік дырэктара Беларускай чыгункі6

Мінчукі размятаюць свежы бярозавік1

Пуцін прапанаваў увесці знешняе кіраванне ва Украіне для правядзення выбараў і паабяцаў дабіць УСУ20

У міліцыі расказалі, як знайшлі забойцу двух чалавек у Рагачоўскім раёне1

305 рублёў за цукарніцу, 456 за заварнік: цэны ў анлайн-краме Свята-Елісавецінскага манастыра шакуюць19

Аперацыя па пошуку салдатаў ЗША, што праваліліся ў балота ў Літве, доўжылася ўсю ноч2

Гэты маленькі звярок можа раскрыць сакрэт барацьбы са старэннем6

«Рыхтавацца да найгоршага»: Макрон заявіў, што ў Парыжы абмяркоўвалі планы падтрымкі Украіны без ЗША2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава30

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць