Грамадства66

«Бабу нясе». У злітай размове рэктар БДУ прайшоўся па прарэктарцы, якая пісала справаздачу ў КДБ

Нядаўна «Кіберпартызаны» выклалі ліст прарэктаркі па выхаваўчай рабоце БДУ Ганны Бакун аб тым, як яны спрабавала перавыхоўваць студэнтаў. А цяпер злілі размову, дзе рэктар універсітэта Андрэй Кароль эмацыйна выказваецца пра калегу.

Ганна Бакун. Фота: БДУ

Да лістапада 2022-га Бакун займала пасаду намесніка дэкана па выхаваўчай рабоце юрыдычнага факультэта БДУ. Вядомыя факты аб тым, што Бакун аказвала ціск на пратэстуючых студэнтаў. Яна патрабавала ад іх тлумачальныя, «запрашала» на пасяджэнні прафілактыкі правапарушэнняў. Жанчына таксама выступала сведкай на судзе па «справе студэнтаў».

Цяпер «Кіберпартызаны» выклалі ў сеціва размову рэктара БДУ Андрэя Караля з прарэктарам па бяспецы і кадрах Яраславам Чаркаскім, дзе тыя даюць характарыстыку Бакун.

«Ну, і сёння будзе другая «будова века»: запрашу Бакун, буду яе вельмі жорстка… з ёй размаўляць, таму што бабу нясе. На жаль, вось… І я гэта бачу ў камунікацыях яе са мною. Ёй відавочна не хапае ўлады нейкай. Ну, увогуле, скандалізм той, аб якім мы гаварылі, ён рэальна праяўляе сябе»,

— заўважае Кароль і спрабуе знайсці тлумачэнне такім паводзінам Бакун:

«Адчуванне, што вакол ворагі і што яе ўсе спрабуюць неяк прынізіць і настроеныя да яе варожа. Вось гэта самы галоўны яе псіхалагічны, скажам так, негатыўны фактар, які дыктуе ёй яе паводзіны».

Рэктар упэўнены, што, калі не паспрабаваць нейкім чынам скарэктаваць паводзіны калегі, яна не зможа працаваць з людзьмі:

«У мяне ўжо вось дакладная ўпэўненасць ёсць, што яе рэальна нясе. Нясе прычым па ўзрастаючай. І калі гэта цяпер неяк… хаця б не прыглушыць, то яна ні з кім не зможа працаваць».

«Яна жахліва няўпэўнены чалавек, таму сябе так і паводзіць», — выказваўся Кароль у злітай размове.

Каментары6

  • даведка
    25.02.2025
    Король хотел положить поставить на место этой бабы одну из своих наложниц?!
  • мізагінія
    25.02.2025
    паведамлю ў дэмпартыю зша
  • Имя
    25.02.2025
    даведка, ты как всегда любительница копаться в грязном белье. Фу такой быть

Цяпер чытаюць

Пасля знікнення спікеркі Мельнікавай няма доступу да рахункаў Каардынацыйнай рады15

Пасля знікнення спікеркі Мельнікавай няма доступу да рахункаў Каардынацыйнай рады

Усе навіны →
Усе навіны

Дзясяткі людзей апынуліся пад заваламі пасля землятрусу ў Паўднёва-Усходняй Азіі

Як выглядае топ-25 беларускіх гарадоў па колькасці насельніцтва. Новыя лічбы2

Віцебскія чыноўнікі пераблыталі колеры на сцягу Расіі ФОТАФАКТ4

Бензін даражэе трэці тыдзень запар

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася на 47 тысяч чалавек6

З вайсковай дэлегацыяй Мінабароны ў М'янме на чале з Хрэніным усё ў парадку4

Як мінімум 43 рабочыя апынуліся пад заваламі будынка ў Бангкоку

Магутны землятрус у М'янме. Паніка ў Бангкоку2

У міліцыі назвалі памер хабару, які ўзяў намеснік дырэктара Беларускай чыгункі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля знікнення спікеркі Мельнікавай няма доступу да рахункаў Каардынацыйнай рады15

Пасля знікнення спікеркі Мельнікавай няма доступу да рахункаў Каардынацыйнай рады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць