Грамадства55

Рыжанкоў запрасіў у Беларусь Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека. Офіс Ціханоўскай заклікае яго ехаць

Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў запрасіў у краіну Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека Фолькэра Цюрка. Паведамленне аб гэтым з'явілася на сайце МЗС Беларусі.

Рыжанкоў сустрэў Цюрка падчас свайго візіту ў Жэневу на канферэнцыі ААН па раззбраенню. Там у іх завязалася размова пра правы чалавека ў свеце. 

На гэтым Рыжанкоў прапанаваў камісару ААН прыехаць у Беларусь, каб «асабіста азнаёміцца з рэальнай сітуацыяй з правамі чалавека ў краіне».

Фолькэр Цюрк і Максім Рыжанкоў. Фота: МЗС Беларусі

Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка напісаў пост, у якім падтрымаў магчымы візіт Фолькэра ў Беларусь. Але з некалькімі ўмовамі: наведаць турмы і калоніі, сустрэцца з тымі, хто інкамунікада, і сваякамі палітвязняў, вызваліць людзей з гуманітарнага спісу і даць палітвязням доступ да медыцыны і адвакатаў.

«Гэта выдатная магчымасць прадстаўніку ААН не проста ацаніць сітуацыю, а задаць пытанні прадстаўнікам рэжыму наўпрост. А для рэжыму — гэта выдатная магчымасць зрабіць «жэст добрай волі»: спыніць бесчалавечнае абыходжанне з палітвязнямі і вызваліць людзей, хаця б тых, хто ў цяжкім стане», — напісаў Вячорка.

24 лютага Рыжанкоў адправіўся ў Швейцарыю для ўдзелу ў сегментах высокага ўзроўню сесіі Савета ААН па правах чалавека і канферэнцыі па раззбраенні. Там жа, на фоне рэпрэсій у Беларусі, ён сустрэўся з прадстаўнікамі Ватыкану — яны абмеркавалі «пытанні двухбаковага супрацоўніцтва».

Каментары5

  • План экскурсій
    26.02.2025
    Хай на пару палітычных "судоў" сходзіць (калі пусцяць). Хай з Мукавозчыкам і Азвяронкам пагутарыць. Хай на офіс губаза завітае.
  • Добры шанец
    26.02.2025
    Спачатку няхай поўны дасмотр з гутаркай і праверкай тэлефона на мяжы пройдзе. І калі правільна адкажа на ўсе пытанні і дакажа сваю любоў да сонцалікага тады ўжо экскурсіі ад Азаронак па беларускім утульным турмам
  • Пустое гэта
    27.02.2025
    У Беларусі ёсьць прызнакі грамадзянскай вайны, якую завезлі “браты“ з усходу. І гэта надоўга, пакуль старыя будуць кіраваць.

Цяпер чытаюць

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава25

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

Магутны землятрус у М'янме. Паніка ў Бангкоку2

У міліцыі назвалі памер хабару, які ўзяў намеснік дырэктара Беларускай чыгункі6

Мінчукі размятаюць свежы бярозавік1

Пуцін прапанаваў увесці знешняе кіраванне ва Украіне для правядзення выбараў і паабяцаў дабіць УСУ20

У міліцыі расказалі, як знайшлі забойцу двух чалавек у Рагачоўскім раёне1

305 рублёў за цукарніцу, 456 за заварнік: цэны ў анлайн-краме Свята-Елісавецінскага манастыра шакуюць19

Аперацыя па пошуку салдатаў ЗША, што праваліліся ў балота ў Літве, доўжылася ўсю ноч2

Гэты маленькі звярок можа раскрыць сакрэт барацьбы са старэннем6

«Рыхтавацца да найгоршага»: Макрон заявіў, што ў Парыжы абмяркоўвалі планы падтрымкі Украіны без ЗША2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава25

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць