Моды

У модзе японскі манікюр. Што гэта?

Цяпер на піку папулярнасці натуральны манікюр, асабліва яго разнавіднасць — японскі манікюр. CityDog.io разабраўся, як правільна яго рабіць.

Японскі манікюр. Скрыншот відэа: moltensea / TikTok

Што такое японскі манікюр?

Японскі манікюр — гэта працэдура па доглядзе пазногцяў, якая робіць іх натуральна гладкімі, здаровымі і бліскучымі без выкарыстання лаку. У адрозненне ад класічнага пілачнага манікюру, дзе акцэнт робіцца на форму пазногцяў і выдаленне куцікулы, японскі метад накіраваны на глыбокае аднаўленне і насычэнне.

Яго можна рабіць раз у два-тры тыдні, і за гэты час пазногці не губляюць бляску і застаюцца моцнымі. Пры гэтым працэдуру робяць выключна натуральнымі сродкамі, у аснове якіх жэньшэнь, рысавае малако, пчаліны воск і іншыя пажыўныя інгрэдыенты.

Гэта ідэальны варыянт для тых, хто хоча палепшыць стан пазногцяў пасля гель-лаку або проста аддае перавагу натуральнаму догляду.

@moltensea

♬ Cafe / video cute lofi ♪ Chill(885831) - ImoKenpi-Dou

Як зрабіць японскі манікюр?

Усё пачынаецца з мяккай апрацоўкі пазногцяў, без агрэсіўнага спілоўвання. Затым на пазногцевую пласціну наносіцца спецыяльная мінеральная паста. Яна запячатваецца бафам (асаблівы інструмент для надання пласціне гладкасці) або паліровачным блокам, з дапамогай якога пазногцям надаецца люстраны бляск. У канцы наносім пудру для фіксацыі пажыўных кампанентаў і дадатковай абароны.

Па жаданні зверху можна нанесці ўмацавальны лак для пазногцяў.

Як зрабіць ідэальны пілачны манікюр дома?

Калі вам не хочацца затлумляцца з пастамі і пудрамі японскага манікюру, паспрабуйце стары добры пілачны манікюр. Галоўны яго сакрэт у тым, каб пры выкананні не ціснуць на куцікулу і выкарыстоўваць якасныя абразіўныя пілкі замест кусачак або нажніц. Звяртайце ўвагу на тое, каб цвёрдасць пілкі была ў раёне 240-400 грыт (адзінка вымярэння цвёрдасці для манікюрных пілак), не менш: у адваротным выпадку можна траўмаваць натуральную пазногцевую пласціну.

Яшчэ адзін лайфхак — карыстацца адмысловымі рэмуверамі (выдаляльнікамі) для куцікулы. Яны ўтрымліваюць фруктовыя кіслоты або шчолачныя кампаненты, якія беражліва раствараюць арагавелыя клеткі. Калі рэмувера няма, можна патрымаць рукі ў цёплай вадзе з даданнем алею (аліўкавага, міндальнага) або скарыстацца крэмам для куцікулы.

Калі куцікула размякчана, акуратна адсуньце яе апельсінавай палачкай або металічнай палачкай. Дзейнічайце асцярожна, без моцнага націску, каб не траўмаваць скуру і самі пазногці.

Яшчэ можна злёгку прайсціся па іх паверхні паліровачным бафам. Гэта надасць пазногцям натуральны бляск і зробіць пазногцевую пласціну больш гладкай.

Завяршальны этап — увільгатненне. Нанясіце алей для куцікулы і добра ўватрыце яго, а затым скарыстайцеся пажыўным крэмам для рук.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава22

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

Магутны землятрус у М'янме. Паніка ў Бангкоку2

У міліцыі назвалі памер хабару, які ўзяў намеснік дырэктара Беларускай чыгункі6

Мінчукі размятаюць свежы бярозавік1

Пуцін прапанаваў увесці знешняе кіраванне ва Украіне для правядзення выбараў і паабяцаў дабіць УСУ20

У міліцыі расказалі, як знайшлі забойцу двух чалавек у Рагачоўскім раёне1

305 рублёў за цукарніцу, 456 за заварнік: цэны ў анлайн-краме Свята-Елісавецінскага манастыра шакуюць19

Аперацыя па пошуку салдатаў ЗША, што праваліліся ў балота ў Літве, доўжылася ўсю ноч2

Гэты маленькі звярок можа раскрыць сакрэт барацьбы са старэннем6

«Рыхтавацца да найгоршага»: Макрон заявіў, што ў Парыжы абмяркоўвалі планы падтрымкі Украіны без ЗША2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава22

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць