Грамадства1818

Апейкін пахваліўся, што ў яго ўсё добра. Таму можа піць у Венецыі каву па 15 еўра

Выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартовай салідарнасці Аляксандр Апейкін рашуча адказаў тым, хто не ацаніў ягоныя густы — а канкрэтна тое, што ён зайшоў у дарагое кафэ «Фларыян» на плошчы Сан-Марка ў Венецыі.

Аляксандр Апейкін. Фота: сацсеткі

«Нядаўна я даведаўся, што ў мяне ёсць хейтары. Ім не спадабалася, што я піў каву ў Венецыі ў кафэ «Фларыян» за 15 еўра. Мабыць, па іх логіцы я чамусьці павінен дрэнна выглядаць, піць каву «тры ў адным», жыць пад мастом і харчавацца пратэрмінаванымі прадуктамі з дыскаўнтараў. Бо толькі так можна перамагчы дыктатуру», — абурыўся Апейкін у сацсетках.

Ён запэўніў падпісчыкаў, што нават у перыяд геапалітычнай нявызначанасці мае прыстойныя поспехі ў асабістых справах і бягучых праектах.

Аляксандр Апейкін. Фота: сацсеткі

«Не варта забываць, што ў першую чаргу я добры спартыўны спецыяліст. Арганізацыйнае развіццё, спартыўны маркетынг і спонсарства — вось мой ключавы шматгадовы профіль. І на гэты момант маю на руках некалькі прапаноў па супрацоўніцтве з добрымі спартыўнымі брэндамі і арганізацыямі.

Таксама займаю ключавыя пазіцыі ў дзвюх грамадскіх арганізацыях — Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці і Athletes for Freedom Foundation (USA)».

Апроч таго, Апейкін падзяліўся, што ўвайшоў у нейкі спартыўны стартап з доляй 1,5%.

«І так, я не толькі ў Венецыі ў кафэ «Фларыян» каву піў, я яшчэ і ў гатэлі «Чэрчыль» у Вашынгтоне спыняўся», — пахваліўся выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартовай салідарнасці.

Каментары18

  • Петя
    14.03.2025
    Какое бы ты кофе не пил, в каком бы отеле не остановился - колхозный менталитет был есть и будет, сколько бы ты не выкладывал фоточки о том какой ты успешный
  • Nk
    14.03.2025
    Вельмі сорамна за Аляксандра. Пакуль ен п'е каву за 15 эўра на Сан Марка (дарэчы, гэта не вельмі шмат, 20 гадоў назад яна каштавала там 12).
    Але сорамна выкладаць такія фоты адтуль у гэты час, калі выдатныя беларускія спартсмэны працуюць трэнерамі ці таксістамі. У тым ліку, па яго віне. Гэта непавага і гішпанскі сорам.
    Пакуль ен п' е каву на Сан Марка і сядзіць на грантах, беларускія спартсмэны, якія падтрымалі пратэсты і падпісалі яго пісьмо, засталіся сам на сам са сваімі клопатамі. Хаця ен пакуль у арганізацыі, якая павінна была іх падтрымліваць. Столькі было абяцанак, столькі праектаў. Дзе што? Адні лаянкі і фэйлы ў выніку.
    Што зроблена за 5 гадоў?

    А спецыяліст ен такі сабе - шмат гаворыць, мала робіць. Добра, што зараз гэта пабачылі не толькі ў спорце.

    Хай п'е каву дзе заўгодна і працуе на ЗША і на сродкі ЗША, але да беларускага спорту трымайце яго як мага далей. Пойдзе на карысць абодвум бакам.
  • Flixa
    14.03.2025
    Вось так ад all-in у справе змаганьня супраць рэжыму за правы спартоўцаў пераходзіш у стан "у мяне тут дэмакратыя".

Цяпер чытаюць

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава30

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

Магутны землятрус у М'янме. Паніка ў Бангкоку2

У міліцыі назвалі памер хабару, які ўзяў намеснік дырэктара Беларускай чыгункі6

Мінчукі размятаюць свежы бярозавік1

Пуцін прапанаваў увесці знешняе кіраванне ва Украіне для правядзення выбараў і паабяцаў дабіць УСУ20

У міліцыі расказалі, як знайшлі забойцу двух чалавек у Рагачоўскім раёне1

305 рублёў за цукарніцу, 456 за заварнік: цэны ў анлайн-краме Свята-Елісавецінскага манастыра шакуюць19

Аперацыя па пошуку салдатаў ЗША, што праваліліся ў балота ў Літве, доўжылася ўсю ноч2

Гэты маленькі звярок можа раскрыць сакрэт барацьбы са старэннем6

«Рыхтавацца да найгоршага»: Макрон заявіў, што ў Парыжы абмяркоўвалі планы падтрымкі Украіны без ЗША2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава30

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць