Свет11

ЗША наносяць авіяўдары па паўстанцах-хусітах у Емене пасля загаду Трампа

ЗША пачалі «рашучую і магутную» хвалю авіяўдараў па паўстанцах-хусітах у Емене, заявіў прэзідэнт Дональд Трамп, растлумачыўшы сваё рашэнне нападамі ўзброенай групоўкі на судны ў Чырвоным моры — адным з найважнейшых сусветных маршрутаў для транспарціроўкі нафты і паліва, піша ВВС.

Мітынг супраць ЗША і Ізраіля ў Сане, Емен, 14 лютага 2025 г. Фота: AP Photo / Osamah Abdulrahman

«Сёння я загадаў УС ЗША прыступіць да рашучых і магутных дзеянняў супраць еменскіх тэрарыстаў: хусітаў», — напісаў Трамп у сваёй сацсетцы Truth Social, растлумачыўшы, што гэта адказ на тое, што хусіты не спыняюць абстрэлы амерыканскіх і іншых караблёў, самалётаў і беспілотнікаў.

«Паведамляю тэрарыстам-хусітам: ваш час скончыўся. Вы павінны спыніць атакі сёння ж. У адваротным выпадку вас чакаюць такія пякельныя мукі, якіх вы яшчэ не адчувалі», — дадаў прэзідэнт ЗША.

«Нашы адважныя ваенныя прама цяпер наносяць паветраныя ўдары па базах тэрарыстаў, іх лідарам і супрацьракетнай абароне, каб абараніць амерыканскія марскія, паветраныя і ваенна-марскія актывы і аднавіць свабоду суднаходства», — напісаў Трамп.

У сваёй заяве хусіты абвінавацілі ЗША і Вялікабрытанію ў «злоснай» агрэсіі супраць жыхароў Саны. Аднак вядома, што Лондан не мае дачынення да суботніх удараў па Емене.

Падкантрольнае хусітам Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што ў выніку ўдараў загінулі сама меней 19 чалавек і 11 атрымалі раненні.

Хусіты — гэта паўстанчая групоўка, якая падтрымліваецца Іранам і лічыць Ізраіль сваім ворагам. Яна кантралюе сталіцу Емена Сану і паўночны захад краіны, але не з'яўляецца міжнародна прызнаным урадам краіны.

Трамп заклікаў Іран спыніць падтрымку хусітаў, папярэдзіўшы, што Вашынгтон прыцягне Тэгеран «да поўнай адказнасці».

Пасля пачатку вайны ў сектары Газа паўстанцы-хусіты ў Емене, якія карыстаюцца падтрымкай Ірана, заявілі аб сваёй салідарнасці з ХАМАС.

Яны пачалі абстрэльваць ракетамі і беспілотнікамі судны, якія праходзяць па вузкім Баб-эль-Мандэбскім праліве, шырыня якога складае каля 30 км.

Па дадзеных Кангрэса ЗША, у перыяд з лістапада 2023 года па кастрычнік 2024 года хусіты здзейснілі 190 нападаў у Чырвоным моры.

Хусіты сцвярджаюць, што страляюць па судах, якія ідуць у Ізраіль, аднак далёка не ўсе з абстраляных судоў накіроўваліся туды. 

З цягам часу хусіты сталі ўсё больш актыўна абстрэльваць судны, яны таксама запускалі ракеты і беспілотнікі ў бок Ізраіля.

З-за нападаў хусітаў амаль усе суднаходныя кампаніі прыпынілі рэйсы праз Чырвонае мора, накіроўваючы свае судны ў абыход.

Чырвонае мора лічыцца адным з найважнейшых у свеце маршрутаў па перавозцы нафты, звадкаванага газу і іншых тавараў.

Групоўка заявіла арабскім СМІ, што працягне свае атакі, і авіяўдары не аслабяць іх падтрымку палестынцаў.

«Гэтая агрэсія не застанецца без адказу, і нашы еменскія ўзброеныя сілы гатовыя адказаць на эскалацыю далейшай эскалацыяй», — заявілі прадстаўнікі групоўкі.

Каментары1

  • Простите
    16.03.2025
    Повстанцев!?? Может пиратов осуществляющих террор под рукой ирана и россии.

Цяпер чытаюць

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава25

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

Магутны землятрус у М'янме. Паніка ў Бангкоку2

У міліцыі назвалі памер хабару, які ўзяў намеснік дырэктара Беларускай чыгункі6

Мінчукі размятаюць свежы бярозавік1

Пуцін прапанаваў увесці знешняе кіраванне ва Украіне для правядзення выбараў і паабяцаў дабіць УСУ20

У міліцыі расказалі, як знайшлі забойцу двух чалавек у Рагачоўскім раёне1

305 рублёў за цукарніцу, 456 за заварнік: цэны ў анлайн-краме Свята-Елісавецінскага манастыра шакуюць19

Аперацыя па пошуку салдатаў ЗША, што праваліліся ў балота ў Літве, доўжылася ўсю ноч2

Гэты маленькі звярок можа раскрыць сакрэт барацьбы са старэннем6

«Рыхтавацца да найгоршага»: Макрон заявіў, што ў Парыжы абмяркоўвалі планы падтрымкі Украіны без ЗША2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава25

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць