Грамадства

У Гродне патлумачылі, чаму лісы сталі часцей заходзіць у горад. Ці шмат сярод іх шалёных?

У Гродне ўсё часцей сустракаюць дзікіх ліс. Фота і відэа раз-пораз з'яўляюцца ў інтэрнэце, нязменна выклікаючы ўсеагульнае здзіўленне. Як лясны звер здолеў пранікнуць на гарадскія вуліцы і што яму там трэба? Ці небяспечная жывёліна для чалавека? Беручы пад увагу, што днямі ліса бязлітасна разадрала мясцовага ката, журналістка Telegraf.news задала гэтыя пытанні супрацоўніку Гродзенскага лясгаса.

Где уже видели лис в Гродно? В последнее

Дзе ўжо бачылі ліс у Гродне?

Апошнім часам рудых гасцей раз-пораз заўважаюць у розных частках Гродна: на цэнтральных вуліцах, у заапарку, Румлёўскім парку, Азёрскай шашы, мікрараёне Альшанка — літаральна ўсюды.

"Очень хитрые" — В Гродненском лесхозе объяснили, почему лисы стали чаще заходить в город. Как распознать бешеную?

Чаму заходзяць у горад?

Спецыялісты Гродзенскага лясгаса пацвердзілі: лісы сапраўды зачасцілі ў горад. І патлумачылі гэта тым, што людзі ўсё больш ступаюць на іх зямлю, пашыраючы межы населеных пунктаў бліжэй да лесу.

«А лісы — гэта такія жывёлы, якія не баяцца чалавека: заходзяць да яго, нападаюць, робяць шкоду. Яны вельмі смелыя і хітрыя. І так было заўсёды», — расказаў Віктар Маджаеўскі, ляснічы Гродзенскага лясніцтва.

Ён таксама адзначыў, што «гэты звер вельмі вынаходлівы, калі хоча есці. А цяпер у ліс якраз з'яўляюцца лісяняты, якіх трэба карміць, і самім адкарміцца пасля зімы».

«Таму яны і могуць заходзіць глыбей у населеныя пункты — шукаць сабе там паесці. Гэта адна з асноўных прычын, больш ніякіх. Чалавек набліжаецца да лесу — і ліса ідзе да чалавека, таму што ў яго ёсць сметніцы з ежай. Яна адчувае, што можна сабе там нешта накапаць і пачынае прывыкаць да горада», — дадаў Віктар Маджаеўскі.

Фота Гродзенскага лясгаса 

«Шалёных не так ужо і шмат»

Ён і сам нярэдка бачыў ліс у горадзе. Прычым зусім разгубленых і шакаваных праз тое, што трапілі ў такое асяроддзе. Бо вакол людзі і машыны. Па словах ляснічага, «нярэдка жывёлы кідаюцца з боку ў бок і не ведаюць, куды ўцячы. А шалёных, у прынцыпе, не так ужо і шмат — гэта рэдкі выпадак».

Як зразумець, што ліса шалёная?

Па словах ляснічага, ліса пазбягае кантакту з чалавекам.

«Яна сама яго баіцца. Калі драпежнік на вас не рэагуе, то, верагодна, ён знаходзіцца ў замяшанні, адхіліў увагу на штосьці іншае, што адначасова адбываецца, ці не разумее, што падыходзіць хтосьці яшчэ. Такія сітуацыі бываюць», — патлумачыў ён.

І таксама дапоўніў, што ў кожным разе звер рана ці позна ўбачыць чалавека і пачне ўцякаць:

«Гэта нармальная, адэкватная рэакцыя здаровай лісы. Любая дзікая жывёліна, калі яна не хворая, пазбягае людзей».

"Очень хитрые" — В Гродненском лесхозе объяснили, почему лисы стали чаще заходить в город. Как распознать бешеную?
Здымак з фотапасткі. Фота Гродзенскага лясгаса

Віктар Маджаеўскі запэўнівае, што няцяжка зразумець, шалёная ліса ці не.

«Калі бачыце, што яна не ўцякае, а, наадварот, ідзе да вас насустрач, трэба мяняць свой кірунак і шукаць, куды ад яе схавацца. Калі ўжо такое здарыцца. Але я думаю, наўрад ці. Нават калі ліса хворая, вельмі малаверагодна, што яна будзе спецыяльна нападаць на чалавека. Апошняму самому трэба справакаваць гэтую агрэсію», — растлумачыў ляснічы.

Што ж рабіць, калі вы той самы шчасліўчык, які ідзе па горадзе і бачыць лісу, якая бяжыць? Віктар Маджаеўскі заклікае ні ў якім разе не даганяць лісу і не спрабаваць яе пагладзіць.

«А то ў нас некаторыя бясстрашныя людзі думаюць, што гэта ўсё ж такі мірная жывёла. Не, нават нібыта бяскрыўдная вавёрка можа ўкусіць вельмі балюча», — нагадаў спецыяліст.

"Очень хитрые" — В Гродненском лесхозе объяснили, почему лисы стали чаще заходить в город. Как распознать бешеную?
Кадр з фотапасткі. Фота Гродзенскага лясгаса

Ён таксама падкрэсліў, што пытанні шалёных ліс у Гродне адпрацоўвае ветэрынарная служба. Ніякія іншыя арганізацыі — ЖКГ або САГ — гэтым не займаюцца.

«Калі ў вас ёсць падазрэнні, што жывёла можа быць шалёнай, тэлефануйце ў ветэрынарную службу. А ўжо там спецыялісты прымуць меры, як яе бяспечна адлавіць і абследаваць. Усё трэба рабіць правільна», — сказаў на заканчэнне суразмоўца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава25

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

Магутны землятрус у М'янме. Паніка ў Бангкоку2

У міліцыі назвалі памер хабару, які ўзяў намеснік дырэктара Беларускай чыгункі6

Мінчукі размятаюць свежы бярозавік1

Пуцін прапанаваў увесці знешняе кіраванне ва Украіне для правядзення выбараў і паабяцаў дабіць УСУ20

У міліцыі расказалі, як знайшлі забойцу двух чалавек у Рагачоўскім раёне1

305 рублёў за цукарніцу, 456 за заварнік: цэны ў анлайн-краме Свята-Елісавецінскага манастыра шакуюць19

Аперацыя па пошуку салдатаў ЗША, што праваліліся ў балота ў Літве, доўжылася ўсю ноч2

Гэты маленькі звярок можа раскрыць сакрэт барацьбы са старэннем6

«Рыхтавацца да найгоршага»: Макрон заявіў, што ў Парыжы абмяркоўвалі планы падтрымкі Украіны без ЗША2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава25

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць