У Каардынацыйнай радзе стварылі працоўную групу па пытанні знікнення спікеркі Мельнікавай
Група будзе высвятляць абставіны здарэння.

У Каардынацыйнай радзе стварылі працоўную групу для разбору сітуацыі вакол знікнення спікеркі Анжалікі Мельнікавай. Ініцыятыва належыць Блоку Пракап’ева-Ягорава і фракцыі «Наша справа».
Рабочая група мае высветліць усе абставіны знікнення спікеркі, а таксама прааналізаваць рэакцыю на падзею. Ініцыятыву падтрымалі і іншыя фракцыі. У нядзелю група правяла сваё першае пасяджэнне.
Пра знікненне спікеркі КР Анжалікі Мельнікавай стала вядома 28 сакавіка. Па інфармацыі польскіх сілавікоў, яна пакінула тэрыторыю Польшчы некалькі тыдняў таму. Па дадзеных «Нашай Нівы», яна, нікога не папярэдзіўшы, паляцела ў Лондан. Адначасова яе былы муж вярнуўся ў Беларусь. Месцазнаходжанне Мельнікавай дагэтуль невядома.
Каментары