Першая спроба вадалазаў дабрацца да патанулай машыны ў Падброддзі аказалася няўдалай
На палігоне ў Падброддзі працягваецца аперацыя па выманні з балота амерыканскай вайсковай машыны, якая там затанула. У нядзелю раніцай у інтэрв'ю LRT міністр нацыянальнай абароны Літвы Давіле Шакалене сказала, што працы працягваліся ўсю ноч, але прырода паступіла, паводле яе слоў, «вельмі жорстка».

«Кіраўнік аперацыі толькі што паведаміў мне, што на тое месца, дзе знаходзіцца бронемашына, упаў вялікі кавалак глебы. Пасля адпампоўкі большай часткі бруду, агульны ўзровень знізіўся. Спадзяюся, што засталося няшмат і вадалазы змогуць дабрацца да гэтага месца», — сказала міністр.
Паводле яе слоў, пакуль не ўдаецца вызначыць дакладнае становішча бронемашыны. «Ад гэтага шмат у чым будзе залежаць, як нам удасца ўчапіць бронемашыну і выцягнуць яе на паверхню», — падкрэсліла Шакалене.
Міністр дадала, што з дапамогай амерыканскіх вадалазаў робяцца спробы высветліць, ці ёсць вакол бронемашыны целы салдат. «Гэта адно з самых прыярытэтных пытанняў», — сказала яна.


У суботу позна ўвечары вадалазы ваенна-марскіх сіл ЗША здзейснілі першае апусканне, але не змаглі дабрацца да патанулай бронемашыны. Аб гэтым паведамляецца ў Facebook-акаўнце Узброеных сіл ЗША ў Еўропе і Афрыцы.

«Мяркуецца, што яна [машына] знаходзіцца прыкладна на 4-метровай глыбіні і пакрыта 2-метровым пластом бруду. Адпампоўванне вады і выдаленне глею працягнецца ноччу, а вадалазныя аперацыі адновяцца заўтра раніцай», — паведалялася ў пасце.
Вайсковая машына з чатырма амерыканцамі прапала падчас вучэнняў на літоўска-беларускай мяжы вечарам 25 сакавіка. Машына, як мяркуецца, правалілася на дно балота.
Каментары
Так Яны будуць качаць бясконца!
Там трэба насыпать дамбу вакол патанулай машины , а потым пачынаць качаць ил и ваду!
Наконт сучаснай сітуацыі ў мяне няма адназначнага адказу. Калі быў, сказаў бы. А так сказаў пра складаную маральную праблему (якая можа паўстаць, калі праблемы з тым балотам будуць зацягвацца).