Грамадства4242

Лукашэнка выказаўся пра гадзіннік Франака Вячоркі 

Прымаючы ў сябе Уладзіміра Пярцова, якога сёння прызначылі намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, Аляксандр Лукашэнка вырашыў расказаць яму, што пішуць у тэлеграм-каналах.

Гадзіннік, які заўважылі ў Франака. Скрын відэа «Белсат»

Ён адзначыў, што агляд таго, што пішуць у тэлеграм-каналах, яму падрыхтавала прэс-сакратарка Наталля Эйсмант.

«Тое, што выплюхнулася ад іх у гэтыя чаты, тэлеграм-каналы, дзе яны

там аб'ектыўна расказваюць (мы пра гэта ведалі і ведаем), хто прысабечвае грошы, куды ідуць грошы, якія хто гадзіннікі і майткі носіць», — выказаўся Лукашэнка.

Пасля ён удакладніў, што мае на ўвазе гадзіннік за 9 тысяч даляраў.

Нагадаем, нядаўна ў Франака Вячоркі заўважылі дарагі гадзіннік — Omega Seamaster Planet Ocean. Кошт такога новага гадзінніка — 5-9 тысяч даляраў. Франак патлумачыў, што гэта падарунак ад чалавека, які спрычыніўся да беларускай справы, сам гадзіннік стары. А пасля паабяцаў выставіць яго на дабрачынны аўкцыён.

Пры гэтым цікава, якія гадзіннікі носяць нявесткі самога Лукашэнкі. На Ліліі Лукашэнка, напрыклад, быў заўважаны залаты Patek Philippe 425J «Tegolino» коштам 14 500 даляраў. У яе калекцыі ёсць і класічная мадэль, якая нагадвае гадзіннік Cartier Tank Solo, якая каштуе 7975 даляраў. 

Ганна Лукашэнка (вядомая пад псеўданімам Сялук) паказвалася з гадзіннікам, падобным да лімітаванай мадэлі Defy Midnight швейцарскага брэнда Zenith. Цана такога 11 800 еўра.

Адзін з гадзіннікаў самога Лукашэнкі — Patek Philippe Calatrava 5120J — сёння можна набыць за 17 тысяч даляраў.

Каментары42

  • Олег
    08.04.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Ёсік
    08.04.2024
    Аб сябе і сваіх сынах раскажы, колькі прысабечылі. Але для пенсіянераў сойдзе інфа.
  • Paliašuk
    08.04.2024
    Ну ўсё, галоўны барацьбіт з карупцыяй since 1993 (Uh no!) асядлаў сваю ўлюбёную тэмку. Зараз высветліцца, што механізм гадзінніка зроблены з пераплаўленых цвікоў з Шушкевічавай скрыні, якая дасталася Вячорку ў спадчыну. Трапяшчы, Франак!)

Цяпер чытаюць

Латушка: 25 сакавіка знікла спікерка КР Анжаліка Мельнікава6

Латушка: 25 сакавіка знікла спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін прапанаваў увесці знешняе кіраванне ва Украіне для правядзення выбараў і паабяцаў дабіць УСУ15

У міліцыі расказалі, як знайшлі забойцу двух чалавек у Рагачоўскім раёне1

305 рублёў за цукарніцу, 456 за заварнік: цэны ў анлайн-краме Свята-Елісавецінскага манастыра шакуюць19

Аперацыя па пошуку салдатаў ЗША, што праваліліся ў балота ў Літве, доўжылася ўсю ноч2

Гэты маленькі звярок можа раскрыць сакрэт барацьбы са старэннем5

«Рыхтавацца да найгоршага»: Макрон заявіў, што ў Парыжы абмяркоўвалі планы падтрымкі Украіны без ЗША2

Беларусы выкупілі пад Мінскам дзевяць участкаў, каб жыць цеснай кампаніяй. Адно месца яшчэ вакантнае18

У нейрасетку GPT дадалі візуальны генератар. Паглядзіце, што ён можа20

Кот пароды мэйн-кун стаў рэкардсменам Кнігі Гінеса дзякуючы свайму хвасту1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Латушка: 25 сакавіка знікла спікерка КР Анжаліка Мельнікава6

Латушка: 25 сакавіка знікла спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць