Атмасферны трэйлер гульні пра старажытны Тураў выйшаў на беларускай мове
Мінская інды-студыя Qualestory Games працягвае падаграваць цікавасць да свайго амбіцыйнага праекта.

Распрацоўшчыкі гульні Tales of Meadows (Апавяданні пра лугі) выпусцілі кінематаграфічны трэйлер на беларускай мове.
Першы варыянт трэйлера гульні пра старажытны Тураў выйшаў два тыдні таму на рускай. Тады многія гледачы папрасілі агучыць відэа і па-беларуску. Зрабіць гэта распрацоўшчыкам дапамагла каманда «Мой родны кут».
Гульню Tales of Meadows (Казкі пра лугі) пра Тураўскае княства XIII стагоддзя распрацоўвае невялікая мінская інды-студыя Qualestory Games. Гэта гістарычная прыгодніцкая RPG з адкрытым светам.
Дзеянне ў гульні будзе разгортвацца ў адным з найстаражытнейшых беларускіх гарадоў — Тураве, сталіцы калісьці ўплывовага княства. Гульцы возьмуць на сябе ролю рыцара Філіпа, сына пасадніка, якому трэба будзе разгадваць таямніцу старажытнага ордэна, выратаваць бацьку і перамагчы ворагаў.
Сюжэтная лінія Tales of Meadows будзе даволі кароткай — усяго 4-5 гадзін, але яе кампенсуе адкрыты свет беларускага мінулага. Натхненне распрацоўнікі чэрпалі ў такіх папулярных AAA-праектах, як Assassin's Creed і «Вядзьмак».
Дата выхаду гульні пакуль не абвешчана, але яе ўжо можна дадаць у жаданае ў краме Steam.
Каментары
Гэта паўдневая форма ў якой няма Акання але прысутнічае дыфтонг "іе".