Моды55

Дызайнерка патлумачыла, чаму беларускія брэнды шыюць мала адзення плюс-сайз

«Ну дзе вы бачылі ў Zara шырокую размерную лінейку?»

Брэнд Ezhevika. Фота: «Смартпрэс»

Дызайнерка беларускага брэнду Ezhevika Вольга Дэйка расказала «Смартпрэс», што год таму брэнд пачаў адшываць хадавыя мадэлі да 52 памеру. Праўда, у меншых аб'ёмах, чым эскі-эмкі. Але плюс-сайз — балючая тэма.

«Карпулентныя дзяўчаты, як правіла, не ўпэўненыя ў сабе. І калі такая дзяўчына прымярае ў краме рэч, яна сабе не падабаецца: на малюнку ж рэч была на худой мадэлі. Усе на гэтых худых мадэляў глядзяць і хочуць выглядаць гэтак жа. Таму плюс-сайз дрэнна прадаецца, а гэта — невысокі абарот, таварныя рэшткі.

А заробак плаціць трэба, за арэнду — трэба. Брэнд жа — гэта ў першую чаргу матэматыка», — тлумачыць дызайнерка.

Акрамя таго, на вялікі памер цяжка пасадзіць выраб.

«Фігуры 42-44 памеру прыкладна аднолькавыя. Пачынаючы з 48-га, у кагосьці больш ягадзіцы, у кагосьці — жывот, у кагосьці — плечы. Адну сукенку не пасадзіць на ўсе тыпы фігур, і ў ідэале для плюс-сайз трэба рабіць вялікую асартыментную матрыцу. Камерцыйна гэта дзіка нявыгадна. Чаму цяпер так шмат аверсайзу? Не трэба затлумляцца з пасадкай!»

Вольга прызнаецца, што іх рэчы вялікіх памераў — гэта прыкладна 20% ад продажаў усіх рэчаў брэнду. І лічыць, што ў цэлым гэта не занадта перспектыўная гісторыя.

«Ёсць два сусветныя брэнды, якія дыктуюць правілы ў фэшн: Zara і H&M — і люкс яшчэ. Ну дзе вы бачылі ў Zara шырокую размерную лінейку? І вы ж ведаеце, што адбылося з Victoria's Secret пасля эксперыментаў з інклюзіўнасцю і плюс-сайз… На жаль, так уладкаваны свет».

Каментары5

  • Ганулька
    24.11.2024
    Не нужен нам плюс сайз, схудел народец от недокорма.
  • &
    25.11.2024
    у жэншчыны на фота памер 42 ці 44 ?
  • минчанка
    25.11.2024
    в большом весе как-то удобнее в транспорт городской гхм.. хультурно входить

Цяпер чытаюць

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава22

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

Магутны землятрус у М'янме. Паніка ў Бангкоку2

У міліцыі назвалі памер хабару, які ўзяў намеснік дырэктара Беларускай чыгункі6

Мінчукі размятаюць свежы бярозавік1

Пуцін прапанаваў увесці знешняе кіраванне ва Украіне для правядзення выбараў і паабяцаў дабіць УСУ20

У міліцыі расказалі, як знайшлі забойцу двух чалавек у Рагачоўскім раёне1

305 рублёў за цукарніцу, 456 за заварнік: цэны ў анлайн-краме Свята-Елісавецінскага манастыра шакуюць19

Аперацыя па пошуку салдатаў ЗША, што праваліліся ў балота ў Літве, доўжылася ўсю ноч2

Гэты маленькі звярок можа раскрыць сакрэт барацьбы са старэннем6

«Рыхтавацца да найгоршага»: Макрон заявіў, што ў Парыжы абмяркоўвалі планы падтрымкі Украіны без ЗША2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава22

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць