Здароўе11

Вучоныя выявілі сувязь мікрапластыку з шэрагам цяжкіх захворванняў

Мікрапластык павялічвае рызыку развіцця мужчынскага і жаночага бясплоддзя, раку прамой кішкі, а таксама хранічнага запалення лёгкіх, якое можа перарасці ў рак лёгкіх.

Мікрапластык. Фота: Wikimedia Commons

Мікрапластык, памер часцінак якіх складае менш за 5 міліметры, шырока распаўсюджаны ў навакольным асяроддзі. Больш за ўсё яго ўтвараецца пры трэнні аўтамабільных шын аб дарожнае пакрыццё. Мікрапластык уключае розныя палімеры і мае розныя формы, такія, як фрагменты-абломкі, шарыкі і валокны. Так, мільёны мікравалокнаў трапляюць у ваду пры мыцці сінтэтычных тканін.

Як піша The Washington Post, паводле ацэнак, з 2000-х гадоў аб'ём сусветнай вытворчасці пластыку падвоіўся, і мяркуецца, што да 2060 года ён павялічыцца ўтрая. За апошнія некалькі гадоў мікраплыстык быў выяўлены ў яечках, плацэнце, лёгкіх і многіх іншых органах як чалавека, так і жывёл.

Амерыканскія навукоўцы з Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Сан-Францыска знайшлі сувязь паміж мікрачасцінкамі пластыку, якія ў наш час знаходзяцца практычна ўсюды — у паветры, якім мы дыхаем, вадзе, якую мы п'ём, і ежы, якую мы спажываем, і цяжкімі захворваннямі. Даследаванне апублікавана ў навуковым часопісе Environmental Science & Technology.

Спецыялісты прааналізавалі каля 3000 папярэдніх даследаванняў, праведзеных як на мышах, так і на людзях, каб даведацца, як мікрапластык можа наносіць шкоду тром асноўным сістэмам чалавека — стрававання, дыхання і рэпрадукцыі.

Яны шукалі прыкметы змен у органах, а таксама прыкметы хранічнага запалення і акісляльнага стрэсу — станаў, пры якім парушаецца баланс антыаксідантаў у арганізме, што можа спрыяць развіццю захворванняў, уключаючы рак.

Аналіз дазволіў зрабіць выснову, што мікрапластык павялічвае рызыку развіцця мужчынскага і жаночага бясплоддзя, раку прамой кішкі, а таксама хранічнага запалення лёгкіх, якое можа перарасці ў рак лёгкіх.

Акрамя таго, даследаванне, праведзенае ў гэтым годзе, паказала, што ў пацыентаў з вялікай колькасцю мікрапластыку ў адной з асноўных артэрый была больш высокая рызыка перанесці інфаркт, інсульт або памерці па любой прычыне.

Даследаванне амерыканскіх навукоўцаў — толькі адзін з крокаў у доўгім працэсе ўстанаўлення таго, што менавіта мікрапластык робіць са здароўем чалавека. У той час як адны навукоўцы прызналі яго значным крокам наперад, іншыя адзначылі, што высновы могуць не цалкам адлюстроўваць рэальную карціну ўздзеяння мікрапластыку.

Яны звяртаюць увагу на тое, што большасць даследаванняў, ахопленых аглядам, былі прысвечаныя вывучэнню толькі аднаго тыпу мікрапластыку — сферычных шарыкаў, які лягчэй вывучаць у лабараторыі. У рэальным жыцці мікрапластык часцей прадстаўлены такімі формамі, як фрагменты-абломкі і валокны, і яны могуць мець іншыя негатыўныя наступствы для здароўя.

Каментары1

  • Жвір
    21.12.2024
    І што ?

Цяпер чытаюць

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава30

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

У міліцыі назвалі памер хабару, які ўзяў намеснік дырэктара Беларускай чыгункі6

Мінчукі размятаюць свежы бярозавік1

Пуцін прапанаваў увесці знешняе кіраванне ва Украіне для правядзення выбараў і паабяцаў дабіць УСУ20

У міліцыі расказалі, як знайшлі забойцу двух чалавек у Рагачоўскім раёне1

305 рублёў за цукарніцу, 456 за заварнік: цэны ў анлайн-краме Свята-Елісавецінскага манастыра шакуюць19

Аперацыя па пошуку салдатаў ЗША, што праваліліся ў балота ў Літве, доўжылася ўсю ноч2

Гэты маленькі звярок можа раскрыць сакрэт барацьбы са старэннем6

«Рыхтавацца да найгоршага»: Макрон заявіў, што ў Парыжы абмяркоўвалі планы падтрымкі Украіны без ЗША2

Беларусы выкупілі пад Мінскам дзевяць участкаў, каб жыць цеснай кампаніяй. Адно месца яшчэ вакантнае18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава30

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць