Каханне і сэкс3636

Стала вядома, хто жаніх былой дэпутаткі Марыі Васілевіч

Фота з будучым мужам Міс Беларусь 2018 выклала ў сацсетках.

Марыя Васілевіч. Фота з яе інстаграма

Здаецца, за некалькі дзён Марыя Васілевіч распавяла пра асабістае жыццё больш, чым за апошнія шэсць гадоў. Цяпер прыгажуня паказала ў сторыс свайго жаніха, падпісаўшы здымак: «Ну што за дзень».

Марыя Васілевіч з абраннікам. Фота з яе інстаграма

Хлопец на фота, верагодна, Аляксандр Жылач. У 2022 годзе пра Аляксандра пісала «Знамя юності» — тэкст быў прысвечаны Дню будаўніка. На той момант хлопец быў кіраўніком праекта РУП «Белбудцэнтр» у Санкт-Пецярбургу. Ён расказваў пра завяршэнне будаўніцтва ў Піцеры трохпавярховага дзіцячага сада на 190 месцаў з басейнам.

Аляксандр Жылач. Фота: «Знамя юності»

Адзначалася, што геаграфія будоўляў у Аляксандра шырокая: ён удзельнічаў ва ўзвядзенні жылля ў Мінску і вобласці, школы ў горадзе Сабінка Уладзімірскай вобласці, дзіцячага сада ў Балабанава Калужскай вобласці.

Праз год фотаздымкі Аляксандра былі на сайце яго працадаўцы. Навіна прысвячалася таму, што актывісты пярвічкі БРСМ РУП «Белбудцэнтр» паўдзельнічалі ў прэзентацыі кнігі «Памяць народа. Хроніка Мінскага гета».

У мужчыны ёсць два дыпломы: адзін — Мінскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага каледжа, другі — Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, дзе ён вывучаў прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва. Абодва дыпломы хлопец абараніў на дзевяць балаў.

У мінулым Аляксандр быў прафесійным футбалістам, гуляў у ФК «Узда».

Пазнаёміўся ён з Марыяй Васілевіч у фітнэс-клубе.

Каментары36

  • колька
    08.01.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Праходзіў побач
    08.01.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Не панятна
    08.01.2025
    А чаму яе называюць прыгажуняй? Звычайная жанчына. Такіх нямала.

Цяпер чытаюць

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава30

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

У міліцыі назвалі памер хабару, які ўзяў намеснік дырэктара Беларускай чыгункі6

Мінчукі размятаюць свежы бярозавік1

Пуцін прапанаваў увесці знешняе кіраванне ва Украіне для правядзення выбараў і паабяцаў дабіць УСУ20

У міліцыі расказалі, як знайшлі забойцу двух чалавек у Рагачоўскім раёне1

305 рублёў за цукарніцу, 456 за заварнік: цэны ў анлайн-краме Свята-Елісавецінскага манастыра шакуюць19

Аперацыя па пошуку салдатаў ЗША, што праваліліся ў балота ў Літве, доўжылася ўсю ноч2

Гэты маленькі звярок можа раскрыць сакрэт барацьбы са старэннем6

«Рыхтавацца да найгоршага»: Макрон заявіў, што ў Парыжы абмяркоўвалі планы падтрымкі Украіны без ЗША2

Беларусы выкупілі пад Мінскам дзевяць участкаў, каб жыць цеснай кампаніяй. Адно месца яшчэ вакантнае18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава30

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць