Ад Гарбуза да Гарцуевай — сціжма зорных беларускіх акцёраў знялася ў стужцы расійскага рэжысёра. Што за кіно?
Сёлета адбудзецца прэм'ера дэбютнага поўнаметражнага фільма рэжысёра і па сумяшчальніцтве сцэнарыста з руска-нямецкімі каранямі Мікалая Гасцюхіна «Дэбаты». Здымалі яго ў Польшчы, і значную частку роляў выканалі беларускія акцёры, якія раней гралі ў РТБД і Купалаўскім.
Пра што будзе фільм?
Пра сапраўдныя дэмакратычныя дэбаты, у якіх будуць задзейнічаныя розныя героі, якіх чакае няпросты выбар.

Усяго ў працы над фільмам задзейнічалі некалькі сотняў чалавек — каманда падабралася інтэрнацыянальная. Здымалі ўсё цягам лютага 2024 года ў Варшаве. Галоўных персанажаў у стужцы граюць эстонская актрыса Наталля Дымчанка (Ганна) і расійска-амерыканская — Марыя Машкова (Марыя).
Што тычыцца беларусаў, тут задзейнічалі сапраўды зорны склад. Так, Валянціна Гарцуева сыграла мадэратарку дэбатаў. Мікалай Стонька — гукарэжысёра. Міхась Зуй выканаў ролю аднаго з выбаршчыкаў, што сядзяць на сцэне і дагэтуль не вырашылі, за каго будуць галасаваць. Алег Гарбуз грае генеральнага пракурора, а Ігар Сігоў — уласніка буйной нафтавай кампаніі.
Раней Мікалай Гасцюхін шчыльна працаваў з творчасцю драматурга Івана Вырыпаева. Так, па п’есе «Ілюзіі» ён зняў кінаспектакль. «Дэбаты» — яго першая вялікая кінапраца.
Прэм'ера кінастужкі павінна адбыцца сёлета, але дакладнай даты паказаў пакуль няма: на гэты момант прадзюсары яшчэ займаюцца кінафестывальным лёсам фільма, а таксама камунікуюць з рознымі міжнароднымі дыстрыб'ютарамі.
Квіткі на прэм’еру купалаўцаў па апавяданнях Знака разабралі за суткі. Расказваем унутраную кухню спектакля
«Найчасцей да нас на кантроль прыходзіла Дрыга». Былы акцёр РТБД — пра цэнзуру ў тэатры, новага міністра культуры і здымкі ў польскай рэкламе
«Рознакаляровае пер'е ў дупах». «Купалаўцы» хочуць паставіць спектакль на аснове злітых даносаў у КДБ
Каментары
...
Канапацкая ?