Каханне і сэкс6969

«Ужо назбірала гарэм з арабаў і туркаў, але які сэнс?» Беларуска пра тое, як шукае мужа на сайтах знаёмстваў

Марак-махляр, фут-фетышысты і мінчук у пошуках той, якая будзе яму здраджваць. Беларуска скардзіцца на тое, што не можа адшукаць нармальнага мужчыну на сайце знаёмстваў.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: freepik.com

Святлане (імя зменена ў мэтах бяспекі) каля 40 гадоў. Яна ніколі не была замужам. Апошнія некалькі месяцаў спрабуе знайсці каханне ў інтэрнэце. Але досвед пакуль негатыўны.

Яна кажа, што назбірала ўжо гарэм туркаў і арабаў — але адзначае, што сэнсу ў гэтым не бачыць. Бо гарачыя ўсходнія мужчыны гатовы суткамі перапісвацца, але ніякай канкрэтыкі ў такіх адносінах няма.

Не абышлося ў акіяне знаёмстваў і без марака. Той адразу напісаў, што плануе выдаліць сваю анкету на сайце і папрасіў кантакт у месенджары.

— Ён распавёў, што сам з Санкт-Пецярбурга, але даўно жыве ў Мадрыдзе і каля 15 гадоў працуе капітанам на іспанскім гандлёвым караблі. Пісаў мне бясконцыя паведамленні — памерам амаль як «Вайна і мір».

Святлана адзначае, што «марак» дасылаў прасціны тэксту — падрабязна апісваў свае будні, а потым знікаў на некалькі дзён. Тлумачыў ён гэта проста: пасярод мора з інтэрнэтам праблемы, ёсць на караблі спадарожнікавы, але ім нельга карыстацца ў асабістых мэтах. Таму быццам бы некалькі дзён ён піша тэкст, а калі судна заходзіць у нейкі порт, адразу адпраўляе паведамленне. Гэтак жа мужчына тлумачыў немагчымасць стэлефанавацца.

Распавядаў, што плануе папрацаваць яшчэ літаральна некалькі месяцаў. А потым звольніцца і набудзе невялікае судна, знойдзе каманду, каб самастойна займацца марскімі перавозкамі, але ўжо кіраваць усім з сушы.

— У нейкі момант ён напісаў, што хоча даслаць мне падарунак… І вось тут я дакладна зразумела, што сустрэла махляра. Папрасіла «марака» даслаць фота. Праз фота адшукала яго старонку ва «Укантакце». Яна амаль пустая. Але на ёй пачалі перапісвацца жанчыны гэтага «марака». Нехта пісаў, што перавёў яму за «падарунак» 400 даляраў… Я пасмяялася і даслала яму скрыншот тых абмеркаванняў. Ён хуценька заблакаваў мяне. А старонку нарэшце выдаліў.

З беларусамі таксама не ўсё гладка. Жанчыну абурае тое, што шмат хто з мужчын амаль адразу ў перапісцы цікавіцца памерам яе заробку. «Шалею з гэтага. Мне што, мужчына патрэбны, каб самой працаваць?» — ці то жартуе, ці то сур'ёзна кажа суразмоўца.

Дарэчы, пасля пытання пра грошы працяг можа быць даволі нечаканым:

— У мяне тут адзін спытаў, аб чым я мару і чаго мне не хапае, каб мара стала рэчаіснасцю. Я шчыра распавяла. Ну а чаго можа не хапаць? Вядома ж, грошай. І тут мужчына пачаў рэкламаваць мне нейкую фінансавую піраміду.

Хапае людзей і з цікавымі запытамі:

— Тры разы мне прапаноўвалі фут-фетыш. Гэта мода такая ці што? Яшчэ адзін мужчына пачаў прыгожа распавядаць, што хоча «дарыць задавальненне без стварэння дадатковых праблем». Параіла знайсці прастытутку і не дурыць галаву — пакрыўдзіўся, кажа, што «ён не такі», і лічыць, што для сэксу патрэбна ўзаемная сімпатыя.

З гэтым аматарам шукаць рамантычныя прыгоды гісторыя скончылася ці то смешна, ці то драматычна:

— Мужчына прапанаваў сустрэчу на каву (абавязкова ранкам у працоўны дзень — а ў мяне якраз быў адпачынак). Я яму кажу: «Толькі ніякага гатэля пасля кавы. Тым больш я нічога пра цябе не ведаю — раптам у цябе жонка дома сядзіць». А ён на поўным сур’ёзе: «Дык мы ж не дома будзем сустракацца — няхай сядзіць».

Так і высветлілася, што ў яго сапраўды ёсць жонка — з якой, канечне, «шмат гадоў нічога няма, мы спім у розных ложках». Я адмовілася адразу — не хачу лезці ў сям'ю, тым больш там двое дзяцей ёсць. Ён яшчэ доўга спрабаваў неяк дамовіцца і «будаваць свет толькі для нас дваіх». Супакоіўся толькі тады, калі я паабяцала знайсці яго жонку ў сацсетках і даслаць ёй скрыншоты.

Святлана кажа, што жанатыя мужчыны, якія сядзяць на сайтах знаёмстваў, яе заўсёды здзіўляюць:

— У такіх я пытаюся: «А ты не баішся, што жонка тваю анкету пабачыць? Ці яе сяброўкі?» Дарэчы, мая адна сяброўка жартавала: «Калі раптам майго знойдзеш, скажы мне». А я і знайшла… Але сказаць ёй так і не змагла.

Самым дзіўным з кавалераў жанчына лічыць 39-гадовага айцішніка з Мінска.

— Ён адразу напісаў, што шукае жанчыну для сур'ёзных адносін — сумеснага жыцця ці нават шлюбу. Але папярэдзіў, што яго абранніца павінна мець «дастатковы для асабістага жыцця ўзровень свабоды». Я адразу не зразумела, што ён кажа пра палігамнасць. Сам мужчына манагамны, але хоча, каб яго каханая фліртавала, хадзіла на рамантычныя спатканні і нават займалася сэксам з іншымі мужчынамі.

Святлана кажа, што ўпершыню сутыкнулася з мужчынам, які марыць пра здрады. Ёй было цікава, таму яна спрабавала ўдакладніць, ці плануе той неяк кантраляваць працэс здрады — бо раптам жонка пойдзе не сэксам займацца, а карціны па нумарах размалёўваць. Але той пакрыўдзіўся і знік.

Нягледзячы на бясконцыя няўдачы, Святлана працягвае сядзець на сайтах знаёмстваў — кажа, ужо проста цікава, ці ёсць там усё ж нармальныя мужчыны.

Каментары69

  • а гаварыў жа мне муж, што...
    23.01.2025
    - марак твой ніякі не марак...
    - а хто?
    - ды зэк з якой-небудзь расейскай турмы
    - а што - у іх там у турмах інтэрнэт ё?
    - канечне
  • Нефанатка
    23.01.2025
    Да, мужчины, которые внятно не могут сформулировать, чего хотят - это боль
  • Ня пан
    23.01.2025
    Да 40 не выйшла замуж? А што, прабачце, рабіла ўсе свае лепшыя гады? Трэба ставіць мэту у 18-20 гадоў: знайсці каханне і выйсці за яго замуж, тады ў 40 будзе і сям'я і дзеці, і не трэба будзе дарма траціць драгацэнны час на псіхічна хворых ды сэксуальна азабочанных на сайтах знаёмстваў.

Цяпер чытаюць

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава30

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

У міліцыі назвалі памер хабару, які ўзяў намеснік дырэктара Беларускай чыгункі6

Мінчукі размятаюць свежы бярозавік1

Пуцін прапанаваў увесці знешняе кіраванне ва Украіне для правядзення выбараў і паабяцаў дабіць УСУ20

У міліцыі расказалі, як знайшлі забойцу двух чалавек у Рагачоўскім раёне1

305 рублёў за цукарніцу, 456 за заварнік: цэны ў анлайн-краме Свята-Елісавецінскага манастыра шакуюць19

Аперацыя па пошуку салдатаў ЗША, што праваліліся ў балота ў Літве, доўжылася ўсю ноч2

Гэты маленькі звярок можа раскрыць сакрэт барацьбы са старэннем6

«Рыхтавацца да найгоршага»: Макрон заявіў, што ў Парыжы абмяркоўвалі планы падтрымкі Украіны без ЗША2

Беларусы выкупілі пад Мінскам дзевяць участкаў, каб жыць цеснай кампаніяй. Адно месца яшчэ вакантнае18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава30

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць