Гісторыя1111

Чаму Горадзен стаў Горадняй?

Гісторык Мікола Волкаў у фэйсбуку расказаў пра заўважаныя ім заканамернасці ў называнні старажытных населеных пунктаў на тэрыторыі сучаснай і гістарычнай Беларусі, прымяніўшы метады параўнальнай лінгвістыкі. 

Стары замак у Гродне. Фота: Wikimedia Commons

«Працуючы разам з калегам над гісторыяй Берасця, высветліў, што назва горада і ў гістарычных крыніцах, і для мясцовага насельніцтва была мужчынскага роду, а з'яўленне формы «Берасце» ў ніякім родзе трэба інтэрпрэтаваць як гістарыяграфічную памылку.

Пры гэтым калегі звярнулі ўвагу на досыць выразна бачную заканамернасць: амаль усе старажытныя рускія гарады маюць назвы ў мужчынскім родзе. Гэта амаль правіла.

Трансфармацыя формы «Городенъ» у «Городно» — не гістарыяграфічная памылка, яна добра бачная па крыніцах XVI стагоддзя. А прычынай гэтага, верагодна, была Літва.

Таксама як з рускімі назвамі мужчынскага роду, уражвае распаўсюджанне жаночага роду сярод ранніх літоўскіх назваў: Крэва, Ліда, Вільна, Коўна і г. д. Можна дастаткова хутка дзясяткі такіх назваў адразу прывесці, згадваючы геаграфію гістарычнай Літвы.

Прычым русіны спрабавалі іх перакручваць у мужчынскі род кшталту: Ковенъ, Кревъ. Пазней з гэтым дапамаглі палякі, для якіх назвы кшталту «Керново» заўжды набывалі мужчынскі род — «Kiernów».

Я быў здзіўлены, калі па крыніцах XV-XVI стагоддзяў разабраўся, што вядомае мястэчка Ракаў пад Менскам называлася першапачаткова «Раково».

Адпаведна, літоўскім уплывам можна патлумачыць і з'яўленне Горадна/Горадні. Атрымліваецца такая цікавая дыхатамія мужчынскага і жаночага, рускага і літоўскага.

Каментары11

  • даведка
    29.01.2025
    «Молочный мир» сделал своим премиальным брендом «ГороденЪ», когда возглавил Гродненский облисполком Владимир Кравцов, уроженец Ленинградской области.
    Который речь на белорусском языке даже по бумажке не смог правильно зачитать.
  • Гарадзенец
    29.01.2025
    Чаму НН піша Гродна, Мінкс замест Горадня, Менск?
  • рабі пільна і зноў будзе Вільна
    29.01.2025
    але літоўская Вільня з нейкага перапуду цяперака мужчынскага роду - Вільнюс

Цяпер чытаюць

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава22

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

Магутны землятрус у М'янме. Паніка ў Бангкоку2

У міліцыі назвалі памер хабару, які ўзяў намеснік дырэктара Беларускай чыгункі6

Мінчукі размятаюць свежы бярозавік1

Пуцін прапанаваў увесці знешняе кіраванне ва Украіне для правядзення выбараў і паабяцаў дабіць УСУ20

У міліцыі расказалі, як знайшлі забойцу двух чалавек у Рагачоўскім раёне1

305 рублёў за цукарніцу, 456 за заварнік: цэны ў анлайн-краме Свята-Елісавецінскага манастыра шакуюць19

Аперацыя па пошуку салдатаў ЗША, што праваліліся ў балота ў Літве, доўжылася ўсю ноч2

Гэты маленькі звярок можа раскрыць сакрэт барацьбы са старэннем6

«Рыхтавацца да найгоршага»: Макрон заявіў, што ў Парыжы абмяркоўвалі планы падтрымкі Украіны без ЗША2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава22

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць