Моды2727

Мус мока. Як насіць самы модны колер гэтага года?

Ужо не першы год Інстытут колеру Pantone абірае спакойныя і ўтульныя адценні. У 2024-м гэта быў «персікавы пух». Сёлета — «мус мока» (Mocha Mousse). Гэта цёплы карычневы колер, які мае лёгкі персікавы або карамельны падтон. «Наша Ніва» запыталася ў стылісткі, з чым спалучаць гэты колер і каму ён пасуе. 

Стылістка Ганна Прышывалка раіць абіраць такога колеру штаны, спадніцы і шорты, а таксама абутак і сумкі. «Мус мока» не пра спартовыя камплекты, а пра раскошны мінімалізм.

Брэнд Tory Burch

«Прыгожа ён глядзіцца ў скураных вырабах. А скура — таксама трэнд гэтага года, асабліва вясны, — як натуральная, так і эка.

Неверагодна добра гэты Mocha Mousse спалучаецца з насычанымі карычневымі, асабліва шакаладным, белым, пастэльнымі і іншымі колерамі гэтай гамы, каб атрымліваліся манахромныя лукі. Таксама можна абіраць сацінавыя, атласныя кактэйльныя і вячэрнія сукенкі», — расказвае Ганна. 

Не рэкамендуецца спалучаць гэта карычневае адценне з кантраснымі колерамі. Напрыклад, з чорным і яркім сінім. 

Брэнд Alejandra Alonso

«Могуць быць трэндавыя спалучэнні Mocha Mouse з салатавым і колерам сметанковага масла. Магчыма спалучаць з пясочным, але калі ён будзе занадта цёплым, то ўжо не будзе глядзецца», — тлумачыць стылістка.

Брэнд TWP

Ганна рэкамендуе быць акуратнымі з модным колерам гэтага года і яго адценнямі. Ён пасуе людзям з яркімі рысамі твару, колерам валасоў, вачэй.

Брэнд Chanel

«Абавязкова трэба мераць і прыкладваць такія рэчы да твару, глядзець пры добрым асвятленні. Калі ваша знешнасць таксама мяккая, спакойная (колер скуры цёплага адцення, а не з ружовым), гэта значыць, вялікая верагоднасць, што Mocha Mouse вас паглыне», — тлумачыць яна. 

Каментары27

  • Імя
    07.02.2025
    Колер нацыстаў
  • Kotka
    07.02.2025
    Цудоўны колер, мяккi i прыемны, абгарнуцца i адчуць цеплыню: што яшчэ трэба ў змрочныя часы?
  • ООООООООО
    07.02.2025
    На вкус и цвет всё фломастеры разные. Короче - кому что ...

Цяпер чытаюць

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава22

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

Магутны землятрус у М'янме. Паніка ў Бангкоку2

У міліцыі назвалі памер хабару, які ўзяў намеснік дырэктара Беларускай чыгункі6

Мінчукі размятаюць свежы бярозавік1

Пуцін прапанаваў увесці знешняе кіраванне ва Украіне для правядзення выбараў і паабяцаў дабіць УСУ20

У міліцыі расказалі, як знайшлі забойцу двух чалавек у Рагачоўскім раёне1

305 рублёў за цукарніцу, 456 за заварнік: цэны ў анлайн-краме Свята-Елісавецінскага манастыра шакуюць19

Аперацыя па пошуку салдатаў ЗША, што праваліліся ў балота ў Літве, доўжылася ўсю ноч2

Гэты маленькі звярок можа раскрыць сакрэт барацьбы са старэннем6

«Рыхтавацца да найгоршага»: Макрон заявіў, што ў Парыжы абмяркоўвалі планы падтрымкі Украіны без ЗША2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава22

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць